ПАУПУСКА'ЦЬ зак. Павыпускаць. Карову паўпускала, пастух крычаў. Дуброва.
ПАЦЫРКА'ЦЬ зак. Падаіць. Карову пацыркаць нада, скора ў поля. Холмеч.
ПАЦЯГА'НКА ж. Кажух, пацягнуты матэрыяй. Холмеч.
ПЕ'ЛЬКА ж. Палонка, праломка. Холмеч.
ПІГАФКІ мн. Падгарэўшая вараная бульба. Варыіа бульбу ў печы i з'ясі пігаркі, на пліце так бульбу не зварыш. Дуброва.
ПЛА'ЦЬЦЯ н. Бялізна. Пазаліла плацьця. Пайду мыць. Холмеч.
ПЛУ'ЖЫЦЬ незак, У выразе: год на год не плужыць — год на год не прыпадае. Дуброва.
ПЛЯСЬНГВЫ прым.
ІІлямісты. Карова плясьніва: уся чорна, а па ёй белыя пятна. Дуброва.
ПСУЛКА ж. Пасцілка, пялёнка. Холмеч.
ПО'ПРАДНЩА ж. Папрадуха. Дуброва.
ПСУШЛЫ прым. Дрэнны. Пошлы — такі плахі. Холмеч.
ПРАНУ'ЗЬЛІВЫ прым. Шкадлівы. Пранузьлівая карова — шкадлівая, каторая блудзіць, зородная. Холмеч.
ПРАСЩРА'ДЛА н. Прасціна. Холмеч.
ПРЫДЗЮ'ЖЫЦЬ зак. Модна пайсці (пра дождж). Вот прыдзюжыў дождж. Холмеч.
ПРЫКВІТА'ЦЬ зак. Прывітаць. Холмеч.
ПРЫПОФАВАЦЦА незак. Спраўляцца па гаспадарцы. Прыпораюсъ — у мяне ж i куры i каровы. Холмеч.
ПУЛІІКА ж. Порхаўка. Дуброва.
ПЫЛЕНАК ж. Кураня. Дуброва.
ПЫЛЯЖА ж. Пыл. А пылякі колькі! Дуброва.
ПЯРВУ'ШЧАНКА ж. Карова з першым целем. Дуброва.
ПЯРЭ'УНАМ прысл. 3 перапынкам (пра дождж). Дождж пярэўнам ідзе. Холмеч.
РАЗНІХАЛЦЬ зак. Адгаварыць. Мы яе разніхаілі, ні наехала. Холмеч.
РАСТАРГНУ'ЦЦА зак. Развесціся (пра мужа i жонку). Чаго яна з ім растаргнулася? Холмеч.
РАСЦЁГЛЫ прым. Расцягнуты.
РО'ЛКІ мн. Палкі для сушкі снапоў. Дуброва.
РЫБА'ЛЩЬ незак. Рыбачыць. Холмеч.
РЬГНКА ж. Драўляная міска. Дуброва. и
Дадатковыя словы
збродная, зясі, паупускаць, пацяганка, пелька, попраднща, пранузьлівы, прасщрадла, прыдзюжыць, прыквітаць, пярвушчанка, пярэунам, растаргнуцца, ролкі, рыбалщь
18 👁