Старонка 153
◀ / 361 ▶
НАРАІЦЬ зак. Наваражыць, Як хто нараіў гэтаму дзіцяці, крычыці і крычыці, ні дня ні ночы яму німа. НАСЛАНОЁ н. Насланнё. Некаё насланоё, усю восянь кашаль дзярэ, нічога ні памагая. НАЎЗНАК прысл. На спіну, дагары. Тут такая сьлізгота, ішчэ ў вайну падпіўшы немяц як ляснуўсё наўзнак на гэтум месьці, дык і ні ўстаў. НІДАЛЯГАЦЬ безас. Нездаровіцца. Нешта ж яму нідалягая. Што табе нідалягая? Чаго ты плачаш? НІЎКЛЮЖЫ прым. Няўклюдны. Ён і добры чалавек, але ш вельмі некі ніўклюжы. НЯЎЕЖНО прысл. У выразе: хоць няўежно, але ўлежно — хоць есці нечага, але і рабіць нічога не трэба. ПАДБАРОДАВІЧ м. Падбародак. Глядзі ты, як папраўілася Алеся, падбародавіч які. ПАДПІЛАК м. Напільнік. Падпілак зламаўсё, чым я буду пілу тачыць? Вельмі ш добрыя падпілкі прывязьлі ў магазін. ПАКАМІСЬ прысл. Покуль што. Ты зьбегай купі хлеба, а я пакамісь начышчу картофяль. ПАТАЛЯЦЬ незак. Патураць. Дзецям ні трэба паталяць, а то потым рады ні дасі. ПАТЫРЧАКА ж. Палка, якая тырчыць адкуль-н. Прымі ты гэту патырчаку з дарогі. ПАЎСКУРАЦЬ зак. Памагчы, парадзіць. Нічога ты ні паўскураяш, як ён захоча, так і будзя. ПАХВАТНЫ прым. Невялікі, лёгкі і зручны ў карыстанні (пра рэч, прыладу). Калі пойдзяш варочаць сено, дык вазьмі гэтыя грабялькі, яны ж вельмі пахватныя. ПАЦЕПАЦЦА незак. Варушыць плячамі. Чаго ты пацепаешся? Мо, табе холадно? ПАЦУРБАЛАК м. Тое, што і цурубалак. Прынясі якіх пацурбалкаў, каб заўтро было чым прапаліць стаяк. ПАЯСЭ часцей мн. Перакладзіна ў кроквах. Трэба цыбулю на паясэ павесіць, хай трохі зьветрая. ПЕРАТЫКАНКА ж. Спадніца з ператыканага палатна, ператыканая коўдра і пад. Ціпер ні ў кого ператыканак німа, хіба, мо, у клубе, калі арцісты ў іх выступаюць. ПЕРАТЫКАНЫ прым. Саматканы (пра паўсуконны матэрыял). Як у цібе гэта ператыканая спадніца сахранілася? ПІЛЬЧАК м. Пінжак з саматканага сукна. Ціпер пільчакоў ніхто ні носіць, нават старыя ні хочуць насіць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 361 ▶