НАРА'ІЦЬ зак. Наваражыць, Як хто нараіў гэтаму дзіцяці, крычыці i крычыці, ні дня ні ночы яму німа.
НАСЛАНО'ё н. Насланнё. Некаё насланоё, усю восянь кашаль дзярэ, нічога ні памагая.
НАУЗНА'К прысл. На спіну, дагары. Тут такая сьлізгота, ішчэ ў вайну падпіўшы немяц як ляснуўсё наўзнах на гэтум месыіі, дык i ні ўстаў.
НІДАЛЯГА'ЦЬ безас. Нездаровіцца. Нешта oic яму нідалягая. Што табе нідалягая? Чаго ты плачаш?
НІУКЛКУЖЫ прым. Няўклюдны. Ён i добры чалавек, але ш вельмі некі ніўклюжы.
НЯУЕ'ЖНО прысл. У выразе: хоць няўежно, але ўлежно — хоць есці нечага, але i рабіць нічога не трэба.
ПАДБАРО'ДАВІЧ м. Падбародак. Глядзі ты, як naправілася Алеся, падбародавіч які.
ПАДПІ'ЛАК м. Напільнік. Падпілак зламаўсё, чым я буду пілу тачыць? Вельмі ш добрыя падпілкі прывязьлі ў магазін.
ПАКА'МІСЬ прысл. Покуль што. Ты зьбегай купі хлеба, а я пакамісь начышчу картофяль.
ПАТАЛЯ'ЦЬ незак. Патураць. Дзецям ні трэба паталяць, а то потым рады ні дасі.
ПАТЫРЧА'КА ж. Палка, якая тырчыць адкуль-н. Прымі ты гэту патырчаку з дарогі.
ПАУСКУ'РАЦЬ зак. Памагчы, парадзіць. Нічога ты ні паўскураяш, як ён захоча, так i будзя.
ПАХВАТНЬГ прым. Невялікі, лёгкі i зручны ў карыстанні (пра рэч, прыладу). Калі пойдзяш варочаць сено, дык вазьмі гэтыя грабялькі, яны ж вельмі пахватныя.
ПАЦЕЧІАЦЦА незак. Варушыць плячамі. Чаго ты пацепаешся? Mo, табе холадно?
ПАЦУРБА'ЛАК м. Toe, што i цурубалак. Прынясі якіх пацурбалкаў, каб заўтро было чым прапаліць стаяк.
ПАЯСЭ' часцей мн. Перакладзіна ў кроквах. Трэба цыбулю на паясэ павесіць, хай трохі зьветрая.
ПЕРАТЫКА'НКА ж. Спадніца з ператыканага палатка, ператыканая коўдра i пад. Ціпер ні ў кого ператыканак німа, хіба, мо, у клубе, калі арцісты ў іх выступаюць.
ПЕРАТЫКА'НЬІ прым. Саматканы (пра паўсуконны матэрыял). Як у цібе гэта ператыканая спадніца сахранілася?
ПІЛЬЧА'К м. Пінжак з саматканага сукна. Ціпер пільчакоў ніхто ні носіць, нават старыя ні хочуць насіць
Дадатковыя словы
нараіць, наузнак, няуежно, нідалягаць, патырчака, паускураць, пацурбалак, ператыканка, ператыканьі
25 👁