Старонка 145
◀ / 361 ▶
Ю. Ф. Мацкевіч З ЛЕКСІКІ ВЁСКІ ЛІСНА ВЕРХНЯДЗВІНСКАГА РАЁНА АБЛОЙ м. Абліваха. Прайшоў аблой, прымаразіла сьнех і можна па серану ісьці. АЖАМЕРКІ мн. Адходы. Есьлі стаўчы канаплю ды працадзіць — астаюцца ажамеркі. АКРОМАЧАК м. Акрайчык. Акромачак нады атрэзаць хлеба. АПРЫЧ прысл. Асобна. Як веялі — зернеты апрыч і каласы апрыч. АРАЦЬ незак., ЗААРАЦЬ зак. Затрымліваць плыт пры дапамозе завостранага кала (сахі). Дзелалі саху. Выскакаваіць с сахой на берах і арэць у зямлю і заарэць ганок. АСОТ м. Разак (расліна). Асоту націгаіш з ракі. Асот рыбай пахніць. АСТРАЎЁ н. Прыстасаванне для сушкі збожжа. На астраўё гарох вешалі. Калы с сукамі забівалі ў зямлю, а поперак ложацца жэрдачкі. АТМАЛІ, ЗМАЛІ прысл. З маленства. Атмалі з мамай не жыла. Змалі работала, цілят пасьціла. АХВАРАСТАЦЦА зак. Абабіцца (пра адзенне). Падол увесь ахварастаўся. АХВАЦІЦЦА зак. Абжыцца. Ціпер людзі ахвацілісі, а даўней с торбамі ішлі. БАЛАБАШКА ж. Балабон, бразготка. Балабашка была, прычэплівалі коням. БІЧАВА ж. Вяроўка. Бічава прывязавалася да сахі, якой задзержывалі ганок. БОЛДАЎКА ж. Шост з булдавой на канцы. Болдаўкай заганяюць рыбу ў сеці, бохаюць болдаўкай. Пары рыбу боўткай!
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 361 ▶