Старонка 143
◀ / 361 ▶
РАСПАСОЖЫЦЬ зак. Дарэмна растраціць. Туды рубельчык, сюды рубельчык — усе грошы распасожыла. А што купіла — ня ведаю. РАШШЫШЭЦЬ зак. Тое, што і развыдрэць. РУБЕЦ м. Спінка ложка. Ні навешавайця адзежы на рубец. Ці ш мейсца німа? РЫШТАНТ м. жарт. Свавольнік (звычайна пра дзяцей). Пастой жа, рыштант, я ш табе пакажу! САЛЯВЫ прым. У выразе: салявы мех — пра цяжкага на пад'ём чалавека. Пакуль гэты салявы мех зьбярэцца на нарат, дык брыгадзіра там ня будзя. САМАТУШКА ж. Самагонка. СКАПАВАЦЬ зак. Скеміць Распытаўся ў свацьці і скапаваў, што да чаго. СКЛЮТ м. і ж. Худы, нязграбны чалавек. Што ён у ей нашоў? Склют і толька. СКРАГАКІ мн. Скураныя боты без падэшвы. СПАСЮТКАВАЦЬ зак. Страціць, згубіць. Мой мяшэчык яна спасюткавала. Кап ведала, ні дала п. СТАРЭННЫ прым. Старанны. Ну і старэнная ў цябе кошка, цэлы дзень сядзіць у качарэжніку, мышэй пілнуя. СТОЙКА ж. Начное дзяжурства ў сельсавеце. На стойку выходзя радзей, чым рас у гот. СТОЛІК м. Шуфляда ў стале, у шафе. Лошкі і вілкі кладзі ў столік. СЫВАРАТКА ж. Сыроватка. СЬВЕНЦІЯН м. Святаянскае зелле. СЬПІРАЦЦА незак., ПАСЬПІРАЦЦА зак. Спрачацца. Няможна, дзеткі, сьпірацца са старэйшымі. Хвядора любя пасьпірацца, кап пазлаваць Улянку. СЬЦЕНКА ж. Дарога, якая праходзіць паўз агароды. СЬЦЮДЗІНА ж. Халадзец. Нясі, старая, сцюдзіну да бульбачкі! — От жа выдумая, сцюдзіна! СЬЦЮДЗІНА прысл. Холадна. Сягоння сьцюдзіна на дварэ, золь такая. ТРУДЗЯШЧЫ прым. Працавіты. ТУМАР м. і ж., ТУМАРНІК м. Ваўкаваты, упарты чалавек. Ня йдзі ты да гэтага тумара. Ён жа калі і гавора, дык ні глядзіць на чалавека. Гэты тумарнік ніколі ні саглашаіцца, хоць і відзя, што ні яго праўда. ТЭХКАЦЦА незак. Марудна рабіць што-н. Трэба ш было ня тэхкацца ў хаця да паўдня, цяпер, пэўна ш, позна ісьці ў пушчу.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 361 ▶