Старонка 141
◀ / 361 ▶
МАЛІМОНКА ж. Пястуха. У іх Соня — малімонка, нічога па дому ня робя. Сядзіць і загарая. МАРЫКАНКА ж. Амерыканка (ранні сорт бульбы). Пайду ўкапаю марыканкі на вячэру. МАСАВЫЯ мн. Летняе свята працы саўгаснікаў. На масавых усягды дзірэктар дае падаркі лепшым рабочым. На масавыя прыяжджая маладзёш адусюль. МАСЬКІРАНТ м. Той, хто ўмее замятаць свае сляды. Я маськірант такі: пень так схаваю, што на зоўтра і сам ні адразу найду. МЫШАПОР м. і ж. Той, хто ўмее знаходзіць добра схаванаё. Ад гэтага мышапора нічога ні схаваіш. МЫШКАВАЦЬ незак., ПАМЫШКАВАЦЬ зак. Шукаць. Як німа яды на стале, тады прыходзіцца мышкаваць у кладоўца. Я ш кажу: памышкуй па шапца, дык знойдзіш, чым духі зьвязаць. МЭНЧЫЦЦА незак., ПАМЭНЧЫЦЦА зак. Мучыцца. Вучыся, дзеткі, можа, ляхчэй будзя жыць, ня будзіш мэнчыцца, як мы. Памэнчыліся мы са старым, пакуль пасадзілі бульбу. МЯККІ прым. У выразе: мяккая каша — пра чалавека з мяккім, падатлівым характарам. Кап хто, ото скуру зь яго лупіў ба, а то на мяккую кашу напароўся. Трэба ведаць, так лёхка дараваў. НАРЫЖАВАЦЦА зак. Сабрацца пайсці, паехаць куды-н. Яна ш ужо нарыжавалася ў Лазаўцы. НАРЫЖАВАЦЬ зак. Накласці чаго-н. у вялікай колькасці. Нарыжавалі мы зь Нінай вос дроў і едзім сабе пяючы. НЁШ прысл. Няўжо ж. Ці была ш ты на рабоця?— А нёш не! НЫГАЦЬ незак., ПАНЫГАЦЬ зак. неадабр. Шукаць. Я ні пазволю гэтаму шмырдаку ныгаць па кутках. Будзя мне жук і жаба поўзаць тут. Хай паныгая па дрывотні, трасцу ён нойдзя хвойку! НЭБНУЦЬ зак. Ударыць, стукнуць. Нэбну зарас табе пад бакаціну, дык і пакоцісься. ПАГРАБАШКА м. і ж. Чалавек, які ўсё возьме сабе, ні ад чаго не адмовіцца. Ня слухай, ні міняй ей пальчаткі, гэта паграбашка ўсё возьмя. ПАДБАМБІЦЬ зак. экспр. Набыць. І йдзе ты падбамбіла такоя пальто?
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 361 ▶