Старонка 14
◀ / 361 ▶
ПРАЖОРА м. і ж. асудж. Абжора. Казік такі пражора, увесь час нешта есьць. ПРАЗУБІЦЦА зак. Прарасці (пра бульбу). Калі ў картоплі з'яўляюцца маленькія росьлікі, гавораць, што яна празубілася. ПРАЛОМКА ж. Проламка. У прошлым годзе мой стары ледзьве на Нёмне ў праломку не ўваліўсё. ПРАТАЦЬ незак. Рабіць уборку ў хаце перад святам або ў нядзелю. Буду ў нядзелю пратаць хату, даўно ўжо не прыбірала. ПРЫЛІПКІ мн. Бакавыя вырасты ў печаным хлебе. Ой, дзяўчатке, хватайце прыліпкі, кап хлопцы ліплі! ПРЫМАЧКА ж. Жанчына, якая ўзяла мужа да сябе дамоў. Яна ў нас прымачка. ПУХЛЯЦІНА ж. Пухліна. Глядзі, пухляціна ў яго на назе. ПУЦКІ мн. Ружовыя плямы на твары. Якія пуцкі ў цябе ружовенькія! РАДНЯНКА ж. Саматканая посцілка з грубых нітак. Раней я такія раднянкі прыгожыя ткала, што і ў магазіне цяпер не купіш. РАЗЛУЧНІК м. Мужчына, які развёўся з жонкай. У нас па сусецтву разлучнік жыве. РАЗЛУЧНІЦА ж. Жанчына, якая развялася з мужам. Яна ўжо каторы гот разлучніца, і замуш болей не хоча выходзіць. РУДА ж. Рудая вада на балоце. Пайшлі бабы па руду — матке красіць. РУПЯСЬЛІВЫ прым. Клапатлівы, руплівы. Вельмі ён у мяне рупясьлівы, усё клапоціцца аб гаспадарцы. РЫЖУХА ж. Тое, што і руда. Стаіць на балоце рыжуха. САРАМЯЖЫЦЬ незак. Сароміць. Чаго ты яго сарамяжыў? СЕЎКІ прым. Рэдкі (пра матэрыю). Вельмі палатно тваё сеўкаё. СКРАВАК м. Малы кусочак хлеба. Пакінь мне гэты скравак. СКУДЗЕЛЬНІЦА ж. Папрадуха. Скудзельніцы пайшлі прасьці ў Мікіткаву хату. СКУНДЗЯБЛЕНЫ прым. пагардл. Сагнуты, згорблены. Усё жыццё ён ходзіць скундзяблены.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 361 ▶