ПРАЖО'РА м. i ж. асудж. Абжора. Казік такі npaжора, увесь час нешта есьць. ПРАЗУБГЦЦА зак. Прарасці (пра бульуу). Калі ў картоплі з'яўляюцца маленькія росьлікі, гавораць, што яна празубілася. ПРАЛО'МКА ж. Проламка. У прошлым годзе мой стары ледзьве на Нёмне ў праломку не ўваліўсё. ПРА'ТАЦЬ незак. Рабіць уборку ў хаце перад святам або ў нядзелю. Буду ў нядзелю пратаць хату, даўно ўжо не прыбірала. ПРЬГЛІПКІ мн. Бакавыя вырасты ў печаным хлебе. Oŭ, дзяўчатке, хватайце прыліпкі, кап хлопцы ліплі! ПРЫМА'ЧКА ж. Жанчына, якая ўзяла мужа да сябе дамоў. Яна ў нас прымачка. ПУХЛЯЦІ'НА ж. Пухліна. Глядзі, пухляціна ў яго на назе. ПУ'ЦКІ мн. Ружовыя плямы на твары. Якія пуцкі ў цябе ружовенькія! РАДНЯ'НКА ж. Саматканая посцілка з грубых Hiтак. Раней я такія раднянкі прыгожыя ткала, што i ў магазіне цяпер не купіш. РАЗЛУ'ЧНІК м. Мужчына, які развёўся з жонкай. У нас na сусецтву разлучнік жыве. РАЗЛУ'ЧНІЦА ж. Жанчына, якая развялася з мужам. Яна ўжо каторы гот разлучніца, i замуш болей не хоча выходзіць. РУДА' ж. Рудая вада на балоце. Пайшлі бабы na руду — матке красіць. РУ'ПЯСЬЛІВЫ прым. Клапатлівы, руплівы. Вельмі ён у мяне рупясьлівы, усё клапоціцца аб гаспадарцы. РЫЖУХА' ж. Toe, што i руда. Стаіць на балоце рыжуха. САРАМЯ'ЖЫЦЬ незак. Сароміць, Чаго ты яго caрамяжыў? СЕ'УКІ прым. Рэдкі (пра матэрыю). Вельмі палатно тваё сеўкаё. CKPA'BAK м. Малы кусочак хлеба. Пакінь мне гэты скравак. СКУДЗ'ЕЛЬНІЦА ж. Папрадуха. Скудзельніцы пайшлі прасьці ў Мікіткаву хату. СКУНДЗЯ'БЛЕНЫ прым. пагардл. Сагнуты, згоролены. Усё жыццё ён ходзіць скундзяблены
Дадатковыя словы
ckpabak, буль^у, згорб, зяўляюцца, пражора, праломка, раднянка, сарамяжыць, сеукі, скудзельніца
11 👁