ШВАРНЪЦЬ зак. Шпурнуць. Січас як шварну цацкі, дък наръзна ръзьліцяцца.
ШВУРАЦЦА незак. Кідацца. Ні швурайся къмкамі.
ШВУРАЦЬ незак., ШВУРАНУЦЬ, ШВУРНЪЦЬ, ШВУРНУЦЬ зак. Шпурляць. Швурай мяшкі з машыны. Дзяцька са злосьці швурануў маю шапку з лавы ў къчарэжнік. Швурні ў віраб'ёў чым-небуць, ужо нъ ячмені вісяць.
ШКАРНІ мн. Зношаны скураны абутак. Абувай свае шкарні даіць.
ШКОЛІЦЬ незак. Крыўдзіць; караць, біць за якую-н. правіннасць. Ня школь ты мальца дужа, ён жъ ні вінъватый.
ШУМА ж. Смецце. Вынісь ходзь, дзеўка, с къчарэжніка шуму на двор.
ШУМЕТНІК м. Сметнік. Можа, куды ў шуметнік вымюў, а ты тутъка ішчыш.
ШУШКЪЦЦА незак. Хутацца. Куды так шушкъцца табе: нъ дварэ ш цёпла.
ШУШКЪЦЬ незак. Хутаць. Ня шушкый ты рабёнка так, вун ікая душнута нъ дварэ.
ШЧАЛЫКЪЦЬ незак. Шчыпаць; разрываць. Ні шчалыкый ты гэта мяса. Гусі шчалыкъюць і шчалыкъюць атаўку.
ШЧАМЕЛЬ м. Чмель. Што, цябе шчамель укусіў?
ШЪЛТАЦЦА незак. 1.Ківацца. Къса шълтаіцца, як ей гэта касіць. 2. Бадзяцца, хадзіць без занятку. Шълтаіцца старый балмъччу лі хаты сягоньня.
ШЪЛУШЫНЬНЯ н. зборн. Шалупінне; смецце. Пъзьмітай, баба, з лавы гэна шълушыньня, хай чълавек садзіцца.
ШЪРШАК м. Снежная скарынка пасля адлігі. Пъ шършаку пъхадзіў і галошы глатка парэзуў.
ЮРГІНЯ ж. Вяргіня. Жоўтый юргіні пъсадзіла.
ЯДЛЕНІЦ м. Ядловец. Ядленцъм кілбасы копцім.
ЯЛУШКА ж. Ялінка. Нашто ш ты ялушку такую сьсек?
ЯЧМЕНІШЧА н. Ячнішча. Вазьмі къня ды абары гэна ячменішча.
ЯЧМЕНКА ж. Ячменная салома. Вядомъ ш, і ячменка як с травой, дък каровы будуць есьці.
79 👁