УСЬПЯЛІВЪЦЬ незак., УСЬПЯЛІЦЬ зак. Уссоўваць, уздзяваць. Усьпялівый ішчэ бурку наверх — ты ш нъвярху паедзіш. Усьпялюй у сягонішні дзень цёплъя пальто, ну што ты зь ім скажыш. Куды ты ўсьпяліла сьцякло, хочыш, кап пъръзьбівалъся?
УСЯДНО прысл. Усё роўна. Усядно ён ня пойдзіць, ці ты яго заві, ці ты не.
УТОПЪЦЬ зак. Уладзіць, управіцца. Пакуль утопъш усе дзялы, дъг гълъва пъсівеіць.
УТОЎПІЦЦА зак. Умясціцца. Ня ўтоўпюцца ўсе агуркі ў такой дзежъцы.
УТОЎПІЦЬ зак. Умясціць. Як ты ўтоўпюў стокі сена сюды?
УХАДЗІЦЦА, УХОДЪЦЦА зак. Стаміцца, знемагчыся, ходзячы, працуючы. Ухадзілъся за дзень да сьмерці. Уходуўся за дзень, чуць лыткі цігаю.
УХЛЁПЪВЪЦЦА незак., УХЛЁПЪЦЦА зак. Умазвацца. Ня ўхлёпъвыйся толькі ў грась. Дзе ты так ухлёпуўся, страг глядзець.
УЦЭЛА прысл. Цаліком. Уцэла лезіць у сьнех, а па сьцешцы што — ісьці ня можна?
УЦЮПЪЦЬ зак. Убіць, умяшаць. Куды ты гэну бульбу ўцюпуў?
УШТУРЪВЪЦЬ незак., УШТУРНЪЦЪ зак. Укідаць. Уштуръвый гэну бульбу ў склеп. Уштурні кажух у пуню на сена, ніхай ня мокніць нъ дажджы.
УШУШКЪВЪЦЦА незак., УШУШКЪЦЦА зак. Ухутвацца. Куды ты так ушушкъвъісься? Ушушкълъся, кажух надзела, дък і цёпла.
УШУШКЪВЪЦЬ незак., УШУШКЪЦЬ зак. Ухутваць. Ушушкъвый малога добра, калі нъ санъчкъх пъвязеш. Што ты яго таг зьбіраісься нъ санкъх весьці, ушушкый добра.
ФЛЯНІЦ м. Флянс. Быў такій фляніц слаўный, а тады ўзяў і ссох.
ФОРМІННА, ФОРМЛІНА прысл. Якраз, нібы. Карова формліна, як наша тая рыжъя бъла. Ты формліна дурная: табе адно кажы, а ты другоя кажыш. Ты формінна абізьяна, вод бъ п робюў толькі тоя, што п ня ўвідзюў у другіх.
ФУРАЦЬ незак., ФУРАНУЦЬ, ФУРНУЦЬ, ФУРНЪЦЬ зак. Кідаць, шыбаць. Куды ты каменьня фура-
81 👁