ім у зіму многа нъбрацца. 2. Шумны натоўп, зборышча людзей. Успакойцісі, гавіда, зъ вамі ні слова ні скъзацъ, ні пачуць нічога. Людзей цэлъя гавіда на ржыньні стаіць, муся, дзялідзь будудзь зъчънаць.
ГАВЭНДА ж. Пустая размова, гаворка. Вот ні люблю такую гавэнду тваю.
ГАЛ, ГАЛЪС, ГЪЛАС м. Крык, шум. У хаці ў іг гал нейкій быў, як я ішла. Чаго галъс справілі ў хаці! Твайго гъласу ні хвътала тутъка ішчэ.
ГАЛКІ мн. Дамашняе квадратнае пячэнне. Уперът мы любілі дужа галкі, іх і пяклі часьценька.
ГАЛОС м. Галашэннё. Памёрла стърая, будзіць галосу: радні многа, ёсь каму пъплакъць.
ГАЛУТА ж. Асенні мароз без снегу. Ужо, помню, галута стъяла, як мы жанілісі.
ГАЛУТЛІВА прысл. Пра стан надвор'я восенню, калі няма яшчэ снегу, але ўжо марозна. Було галутліва, і іна, бідняшка, аб груду тады здоръва ўдарълься.
ГАМЭРНЯ ж. 1. Шумнае зборышча людзей. Я зайшоў у хату, а ў іх цэлъя гамэрня зъ сталом сядзіць. 2. Вялікая сям'я. У сястры маей тъкая гамэрня: восім душ, нада ш кажън дзень есьці столькі нъварыць.
ГАНА ж. Ганьба, загана. Нейкъя гана бъла тады ў къня, што ён яго таг быстра збыў.
ГАНЕЦ м. Плытагон. Дзедушка тожа ганцом быў, гъняў ганкі пъ Дзьвіне.
ГАНОК м. Плыт. Мы с Аркадзім у свой чаз ганкі гънялі, пъ нядзеліх, а то й па месіцъг дома ні бувалі.
ГАРА, ГЪРГАРА, ГЪРГАРЪНА ж. Вельмі худая жывёліна (часцей карова). Чаго яны ня збудудзь гэну гару старую? У гъргары такой, мусіць, і зуба ні аднаго німа? Ні карова, гъргаръна нейкъя.
ГЕЛІЦЬ незак. Моцна хацець, імкнуцца да чаго-н. Геліць маліц ляцець на лёт, а я ні пускаю.
ГРАЦКА ж. Матыка. Бабы пъбралі грацкі ды на грыжу пашлі.
ГРЪБІВО н. Грабенне. Гэта ўжо тваё гръбіво такоя.
ГРЫЖА ж. Бручка. Грыжу ўсю я ўжо выпълъла.
ГУЛЕЦ м. Ігрок. Гульцоў у карты пънъсъбіралъся, нъкурылі поўна хату, аж дым стаўбом стаіць.
ГУРЗОЛЪК м. Цвёрды кусок бульбіны, бручкі і пад. у страве. Бульбу сьцёр нядобра, ці ні зварылъся добра: гурзолкі ёсьць.
85 👁