Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
ГГЧЬЕ н. Бацвінне. Марусе, нарвет удзень гічья з буракоў да секачом у корыці посечет, увечері я дам кабану. ГО'ПКАЦЦА незак. Падскокваць на чым-небудзь спружыністым.Малз таке, а за біло ў ложку возьліецца i гопкаецца-гопкаецца, покулъ на рукі не возьмет. ГРАБОУ'Е н. Ручка ў граблях. Для грабоўя ста орешіна не годзіцца, суковата. ГРАДА' ж. 1. Павышэнне на лузе, сярод балота. Ек вода прібувала, пріехалі му стог з етое грады браць, ох, а ў ем мушей-мо сотня! 2. Градка. Одну граду моркву посазіла, капусту буду з ею шінковаць, да й дзеці ее любяць. ГРЕ'БКА ж. Уключына. Тре гребкі ўкрепіць у лодцы, а то весла вускакваюць, ек гребет. ГУРБА'Н м. Невялікая ўхаба. Ета дорога ў гурбанах уся, на лісапеці не вельмо розгонішса. ГУ'СКА ж. Кветка белага гарлачыка. Нарваў хлопец гусок за рекою да сестре букета з іх подаріў, семнаццаць годкоў ёй цепер стукнуло. ДАЛЕ'ЗНО прысл. Вельмі далёка. Далезно мое сыны заехалі жіць, нейдзі коло Байкала. ДЖ А'БНУЦЬ зак. Балюча ўкусіць. Ето мене пчола ўчора под воко на сенокосі джабнула, от вонэ i запухло. ДЗЕРЖ А'ЛНО н. Ручка ў прыладзе, якой што-небудзь падымаюць. Зробёце, дзеду, нове дзержално ў вілкі, а то етэ зломалосо, ек гной з одр мы вукідала. ДОБРА'ЧІ прым. Вельмі добры, душэўны. Добрача моя цётка — ек npiedy, про ўсе роспутвае, як жіву, пережівае, на дорогу надае ўсрго. ДО'ЛІ прысл. На падлозе. Госцей так багато, то ложкоў не хопіць усім спаць, прідзецца долі прослаць. ДОЛО'У прысл. На падлогу. Нешчо ў заднёй хаці долоў грімнуло, мо то кот гладышку з молоком з поліцы скінуў. ДОЛО'УКА ж. Падлога. От i помазалі хату, шче долоўку помуём, i к святу хата чіста будзе. О, як добре помулі долоўку, аж у хаці повеселело. ДРА'БЦЫ толькі мн. Прастора ў возе паміж драбінамі. Накідаём поўные драбцы гною, a вушей не будом, коні не поцягнуць. ДРАШО'УКА ж. Шаршатка. Подай драшоўку, тре дзіркі ў метках позатіваць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абнуць, вўшей, гопкацца, грабоуе, гребка, гуска, добрачі, долоу, долоука, драшоука
1 👁
 ◀  / 337  ▶