жы (сукенкі, спадніцы, фартуха). Я сабе хвартук пашыла з брынджымі. Бярозкі Хоц.
БРЫЛЫ мн. Губы. Што надуў сваі брылы? Шклоў.
БРЫНЕЦЬ незак. Клапаціць, трывожыць. А мне гэта зусім ні брыніць. Вусце Крыч.
БУГАЙ м., зневаж. Вялікі гультай. Бугай бугаём, а на работу хворь. Каўшова Мсц.
БУДЗЁННІК м., уст. Льняное палатно, якое трэба саткаць за адзін дзень, каб выклікаць дождж. Цяперіцька ніхто ня ччэць будзённікаў. Шаламы Слаўг.
БУК м. Шырокае і глыбокае месца на рацэ. У нас у буку малец ў прошлым гаду ўтапіўся. Еўдакімавічы Шкл.
БУЛЬБЕШНІК м. Бульбоўнік. Зялёны бульбешнік, а нада ж бульбу капаць. Стайкі Маг.
БУЛЬБОВІКІ мн. Блінцы, аладкі з дранай бульбы. Сёння ў цябе смашныя бульбовікі. Стайкі Маг.
БУРДОЎКА ж. Спадніца чырвонага колеру (бардовая). Бурдоўка красівая мая — праўда ж? Цяцерына Бял.
БУРЛАТЫ мн. Бярвенне ў апошнім вянку (над бэлькамі) зруба. Паложым бурлаты, і хваціць. Цяцерына Бял.
БУРЛЫШКА ж. Месца ў ручаі, дзе бурліць вада. Яны, наверна, на бурлышку пашлі глядзець. Заполле Шкл.
БУЦЯН м. Бусел. Бальшэй-бальшэй буцян пыляцеў на нашу ліпу. Рэкта Гор.
БЫЧОК м. Козлы, прыстасаванне для рэзкі дроў. Калышыцца бычок, дык няёмка рэзаць. Цяцерын Кругл.
БЯРЛІНА ж., уст. Барка. Твыя карова, як бярліна, быльшая. Шаламы Слаўг.
ВАВА, ВАВАЧКА ж. Болька. Пакажы-ка, дзе й цібе вава. Шаламы Слаўг.
ВАГАЦЬ незак. Паглыбляць (барозны пасля сяўбы жыта для сцёку вады). Цяперыцька жыта ня вагаюць. Цяцерын Бял.
ВАЛАВЯНКА ж. Ваўнянка. Вылывянык і груздоў сёліта й нымачыць можна. Шаламы Слаўг.
ВАЛАХАЦЬ незак. Кастрыраваць. Ладны кабанчык, ды валахаць нада. Сідаравічы Маг.
ВАЛЁНКА ж. Шапка (звычайна з белай воўны). Ты што сам сібе валёнку зваліў? Варанёва Крыч.
77 👁