скураства. Шаламы, Рыскурат стаў быў там, кызалі. Алі, мае людзічкі, цялер ужо даўно ўсё абціхла. Прынсцітуцыю тую тыкі рызагналі. Рудня. РЫСКУРА'ТНІК м. Распуснік. Такей рыскуратнік быў, а, то глядзі, абразуміўся. Шаламы. РЫСКУРА'ТНІЦА ж. Распусніца. Шаламы. РЫСКУРА'ТНЫ прым. Распусны. Шаламы. РО'БЛЯ, РАБЕ'БА, РАБЕ'БЛЯ ж. Работа, дзеянне. Робля твыя нікуды ŭ нікому ні варта. Т.выя ўжо ŭ рабеба, ты ж ні майсцір, згадзіш, звечыш тую реч. Рабебля твыя ні к чорту варта. Ня дзелый, дык луччы будзя. Шаламы. CIBA'KA м. Сейбіт (які cee ўручную). Сівака з цябе слабэй, адны ліцом пляшы. Серкаўка. СМЯЛЕ'Ц м. Смелы, хвалько. Смялец знайшоўся?! А як пухня бонба, дык i душа ў пяткі скыканець. Забалоцце. СТУСМЕ'ЦЬ зак. Змарнець; паблякнуць. Схварэў, стусмеў, выляіцца 'т ветру, духу ні прідыхыя, йдзець ycпінаючыся. Рудня. СТУСУВА'ЦЬ зак. Знішчыць, скасаваць. Стусувалі ўсё паньскыя i німа ŭ знаку. Рудня. СЦЯЖ м. Абшар. Пасеілі жыта сцяж кыля лесу, скрозь, скрозь. Шаламы. СЮГА'ЦЬ незак. 3 шумам i паспешліва есці вадкую страву. Як сталі студзіць i сюгаць кулеш, аж толькі ложкі лыпыцяць na місцы. Шаламы. ТРЕ'ПЛЯ ж. Трапанне (лёну, канапель). Я к з такой треплюй, дык луччэй бізь яе. Сыма пытряплю лён. Ш аламы. ТРЁМКЬІЦЬ незак. Есці з апетытам, паспешліва. Сядзіць i трёмкыя, повін рот i аж зы вушамі мышчалкі трішчаць. Рудня. УВАВУ'ЛІЦЬ зак. E Даць (пра значную колькасць). Увавуліла кушмень сала ў руку, краіц хлеба i выпхнула дзеда кароў пасціць. 2. Ударыць. Як увавуліла аплявуху, аж ляскуўка пышла. Урэчча. УЗЯ'Х м., рэдк. E Узятая ці пазычаная колькасць чаго-небудзь. Мой узях, а твой аддах (Жарт). Люблю ўзях, люблю i аддах. Шаламы. 2. Асоба, якая пастаянна любіць пазычаць, браць. Любіш быць узяхым, любі быць І аддахым (Прыказка). Любіш узях, а аддах цэлый грсцкій месіц аддаеш. Дык, ну цябе. Шаламы
Дадатковыя словы
cibaka, абразўміўся, пўхня, рыскуратны, рыскуратніца, стусмець, стусуваць, трепля, увавуліць
3 👁