Старонка 78
◀ / 337 ▶
КАМШУЛЛЯ ж. Маруда. Пыдгані тую камшуллю, хай скарей жне, а таго камшуллю, хай шчытней кося. Аржаўка II. КОМША ж. Маруда. Ці скора ўжо тэй комша накомшыцца?! Аржаўка. КОМШЫЦЦА, КОМЧЫЦЦА, КОМКЫЦЦА, КАМШОЛІЦЦА незак. Капацца, марудзіць. Шчэ й дос там камшоліцца, скаррей сыбірайся! Ці доўга ты будзіш комшыцца ў хаці, калі ты палоць выбірісся?! Шаламы. ЛАНТУТЫ, ЛАТУТЫ, МАНТУЛЫ мн. Ласункі, прысмакі. Кончыліся лантуты, усё смашнёнікі есць ды сухарькі хрупыць, каб с кішані ні выходзілі. Вымнуцца цяперыка лавышнікувым дзіцям мантулы. Васькавічы. ЛЭПЫЦЬ незак. Лапаць, хапаць рукамі. Нечыга тут рукамі нямытымі лэпыць хлеб. Шаламы. Шлёпаць. Лэпнула яго рушніком длі блізіру. Пчэльня. ЛЯМЛЯ, ЛЯМЦЯ ж. Маўчун, ціхоня. Я з табой такой лямлюй на 'дным возі, дай жаж баб, ня сеў. Словічка 'т яго ні дажджэсся. Шаламы. МАЛЕНСТВА, МАЛЕСТВА, МАЛАЛЕСТВА, МАЛАЛЕСЦВІЯ н. Маленства. З нашых малествуў нечыга сміяцца, яны ў горіх, бедых прайшлі, а шчасцёў, радусцюў мала бачылі. Ня то што вам цяперіцька. Шаламы. МАЛЬГВА, МАЛЬГВЕЧА, МІЛЮЗГЕЧА, МІЛЮЗНЯ ж. Малеча, малалеткі (дзеці); дробязь, глупства. З-за тэя мальгвечы а ні ягыдзіны, а ні гріба ў нашым лесі ніхто ні ныспароміцца. Нылавіў мілюзгвы — і толькі кату рыбы будзя. Вочычкі ў хлопчыка бачуць добря, то ныпароў мальгвечы там чарнічык па вогніву і грібоў 'дных шапычык пы капеіццы. Шаламы. МАХНІТКІНЯ ж. Вялікая галавешка. Ета махніткіня будзя доўга цьмець ны ціпляніішчы і кымароў нам 'дгыняць. Ганчароўка. МСЛІВЫЙ прым. Мсцівы. Ой, ён, дзеўка, мслівый дужа, усё пракавешныя памітыя. Кабіна Гара. МУКІНІЧЫНА ж. Пылінка мукі. Каб жа там мукінічына ў тым саўку была. Курганаўка. НАСАХАВАЦЦА зак. Нагаварыцца (з мэтай абгаварваць, згаворвацца). Сойдуцца, насахуюцца пры яе і тады ўжо ні прыступу да іх, мол мы, а ты нам што?! Бязуевічы. НЕБЫТЫ мн. Нястача, недахоп. Небыты ўсё былі змалку, а тады рыжжыліся, ні стала небутуў. Урэчча.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 337 ▶