Старонка 57
◀ / 337 ▶
Т. І. Юхо ЛЕКСІКА ВЁСКІ ДАРАГАВІЦА КАПЫЛЬСКАГА РАЁНА У дадзены артыкул уключаны лексічныя, семантычныя і словаўтваральныя дыялектызмы. АБАБОЯК м. Абабіты чалавек. Усюды ўлезя гэты абабояк, ні дзіва, што ўвесь ў пісагах. АПРАТАЙКА ж. Вопратка. Вазьмі хоць гэту апратайку накінь, і то цяплей будзя. АСТРАМІЦЦА зак. Абняславіцца. Але ж і астрамілася яна. Увесь раён ажно ведая пра яе. БІРДАЧКА ж. Малая вопратка. Куды ты гэту бірдачку ўшчапіў? Ці табе німа чаго лепшага надзець? БОЎТАЛА м і ж. Балбатлівая асоба. Папытайся хіба ў таго боўталы, ён усё павінен ведаць. БЭМБЛЯ ж. Пузыр. І трэба так апячыся, кап ажно на бэмблі ўсё цела пабіла. ВЫДРЫНГОЎВАЦЬ незак. Танцаваць з выкрутасамі. Яна як пачне выдрынгоўваць, ажно пыл курыць. ГАРДЭБЛЯ ж. Высокая, тонкая жанчына. Яна ў яе добрая гардэбля вырасла, а розуму, то як кот наплакаў. ГАРНЫ прым. Добры, прыгожы. Гарны ў яе хлопяц. Проста цут, які гарны. ГІРАВАЦЬ незак. Кіраваць. Як ты гіруяш? — Ні ўмеяш, то й ні бярыся. ГЛЫБАЧЭНЬ, ГЛЫБЕНЬ ж. Вельмі глыбокае месца. Ты лепяй туды ні плыві, бо там такая глыбачэнь, што страх. ГНЫЛЫ прым. Гнілы. Збяры ты хіба ў кош тыя гнылыя яблыкі, ды карові аддай. ДЗЕЎЛЯ ж., зневаж. Дзяўчына. Скажы сваёй дзеўлі, няхай хоць па ягады сходзіць. Гэтулькі ўсе носяць. ДОБРЫ м. Баравік. Ніводнага добрага я ў тым лесі ні найшла.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 337 ▶