Крамко, Я. /. Крамко 3 ЛЕКСІКІ ВЁСКІ БЕРАЖНА Як i ў папярэдняй подборцы (Жывое слова. Мінск, 1978), тут прыводзяцца словы, запісаныя ў в. Бёражна Карэліцкага раёна. Загалоўнае слова падаецца ў літаратурнай арфаграфіі, a ў прыкладах захоўваюцца фанетычныя i граматычныя асаблівасці гаворкі. АДПА'СНАЕ н. Гасцінец пастуху ў канцы пасьбы. Атпаснаго даюць ні абязацяльно ў пасьледні дзень, але ўжо нёкатарыя, як пастух сам ні зойдзя, то, даўшы атпаснаго, ні выганяюць больш каровы ці авечак. АПА'ЛІК м. Скавароднік. Трохі пачакайця, пакуль сьпячэцца хоць адзін апалік, тагды сядзям сьнедаць. АПА'Р м. Паласа вады каля берага ракі або возера пры раставанні лёду. Як anap ні велькі яшчэ, то i з саньмі можно цяразь Нёман пяраяжджаць, а на канькох вазіцца саўсім ні страшно. АПРАСТА'ЦЬ зак. Вызваліць. Некаё гэто парася нігёглаё, саўсім ні есьць. Няхай бы нават i здохло, хоць бы мне рукі апрастало. АХЛАБУ'ШЫЦЬ зак. Стукнуць, аглушыдь. Ён нікого ні просіць памагаць, сам з любым япруком справіцца. Спачатку ахлабушыць якою-нібуць даўбешкаю, a noтым даколя. АЦАПЯНЕЛДБ н. Анямець. Я як убачыла, што самалёт ляціць просто на вёску, дак аш ацапянела i ні магла ўцякаць. АШЛА'П м. Верхні, завяршальны вянок у зрубе. На ашлап падбіраяцца роўная i моцная дзяравяка, бо ён трымая стрэху. БАЛЭ'ХТАЦЬ незак. Боўтаць. IIi балэхтай нагамі ў вадзе, а то каламута плыве i ні еідно, як брысьці! 4. Зак l
Дадатковыя словы
адпаснае, апар, апрастаць, балэхтаць
2 👁