Старонка 47
◀ / 337 ▶
ПЕРШАЦЁЛКА ж. Карова першым целем. Карова добра дае малака, хоць і першацёлка. ПЕСТА м. і ж. Выпеставаны хлапчук, дзяўчынка. Гэта песта нічога ня есьць, толькі адны прысмакі. ПІЛЬНАЯ ПАТРЭБА. Тэрміновая, неадкладная справа. Еду ў горат, ёсць пільная патрэба, трэба конча купіць хлопцу касьцюм хадзіць у школу. ПЛЮХАТА ж. Плюхота. У такую плюхату і халат нічога ня паможа, будзяш мокры навылёт. ПОВЯСКІ звычайна мн. Чатыры тонкіх жардзіны, звязаныя разам і перакінутыя праз верх стога. Стох не развярнуў вецяр, повяскі добра віселі і прыціскалі сено. ПОПЫРСКІ звычайна мн. Пырскі. Як стукну, то аш попырьскі паляцяць у розныя бакі. ПОХВА ж. Футляр (для акуляраў, тэрмометра). Дзеці закінулі похву ат градусьніка, то баюсь, кап ня разбіўсь. ПРАГАЛАСОПІЦЬ зак. Патраціць без патрэбы. Гэты пустадомак прагаласопіў за адзін тыдзянь бацькаву гаспадарку. ПРАЛОМКА ж. Палонка. Лёт яшчэ ня моцны, глядзі ня ўвалісь у праломку. ПРАХАДЗІМЕЦ м. Прайдзісвет. Дзе ён толькі ня быў, дзе ні рабіў, а цяпер прыцягнуўся сюды, ды задурыў галаву такой добрай дзяўчыня. ПРОСТАЯ прым. Нямодная, звычайная. Сукенку пашыла простую, дома добра будзя, гэта ш ня на фэст. ПРУШЧЫНА ж. Белы паркаль. На простыні прушчыны купіла. ПРЫМАРАСКІ мн. Замаразкі. Яшчэ ня ўспела карtoплі перагараць, а тут прымараскі ўзялісь. ПРЫЯЦЬ незак. Спрыяць, жадаць дабра. Ён дрэнны чалавек, і мне прыяць ня можа. ПУЖАЛЬНО н. Пугаўё. Добрую ялаўчыну выразаў на пужально. ПЫРАЎ ж. Пырнік. Пыраў трэба выграпці ці загараць глыбоко, бо нанекалі так падымяцца, што будзя сянакос. Гот мокры, пыраў узялась расьці, што хоць касу закладай. ПЭНКНУЦЬ зак. Лопнуць. Так многа напіўсь вады, што траха ня пэнкнуў. ПЭНЦНУЦЬ зак. Моцна стукнуць, ударыць. Як пэнцну па нося, то аш юхаю зальешся.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 337 ▶