Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
ПЕРШ АЦЕЛКА ж. Карова першым делем. Карова добра дас малака, хоць i пе-ршацёлка. ПЕ'СТА м. i ж. Выиеставаны хлапчук, дзяўчынка. Г эта песта нічога ня есьць, толькі адны прысмакі. ПГЛЬНАЯ ПАТРЭ'БА. Тэрміновая, неадкладная справа. Еду ў горат, ёсць пільная патрэба, трэба конча купіць хлопцу касьцюм хадзіць у школу. ПЛЮХАТА' ж. Плюхота. У такую плюхату i халат нічога ня паможа, будзяш мокры навылет. ПО'ВЯСКІ звычайна мн. Чатыры тонкіх жардзіны, звязаныя разам i перакінутыя праз верх стога. Стох не развярнуў вецяр, повяскі добра віселі i прыціскалі сено. ПО'ПЫРСКІ звычайна мн. Пырскі. Як стукну, то аш попырьскі паляцяць у розныя бакі. ПО'ХВА ж. Футляр (для акуляраў, тэрмометра). Дзеці закінулі похву ат градусьніка, то баюсь, кап ня разбіўсь. ПРАГАЛАСОТПЦЬ зак. Патраціць без патрэбы. Гэты пустадомак прагаласопіў за адзін тыдзянъ бацькаву гаспадарку. ПРАЛО'МКА ж. Палонка. Лёт яшчэ ня моцны, глядзі ня ўвалісь у праломку. ПРАХАДЗГМ ЕЦ м. Прайдзісвет. Дзе ён толькі ня быў, дзе ні рабіў, а цяпер прыцягнуўся сюдьц ды задурыў галаву такой добрай дзяўчыня. ПРСУСТАЯ прым. Нямодная, звычайная. Сукенку пашыла простую, дома добра будзя, гэта ш ня на фэст. ПРУ'ШЧЫНА ж. Белы паркаль. На простыні прушчыны купіла. ПРЫ'МАРАСКІ мн. Замаразкі. Яшчэ ня ўспела карюплі перагараць, а тут прымараскі ўзялісь. ПРЫЯ'ЦЬ незак. Спрыяць, жадаць дабра. Ен дрэнны чалавек, i мне прыяць ня можа. ПУЖА'ЛЬНО н. Пугаўё. Добрую ялаўчыну выразаў на пужально. ■ПЫ'РАУ ж. Пырнік. Ііыраў трэба выграпці ці загараць глыбоко, бо нанекалі так падымяцца, што будзя сянакос. Гот мокры, пыраў узялась расьці, што хоць касу закладай. ПЭ'НКНУЦЬ зак. Лопнуць. Так многа напіўсь вады, што траха ня пэнкнуў. ПЭЛіЦНУЦЬ зак. Модна стукнуць, ударыць. Як пэнцну па нося, то аш юхаю зальется
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

попырскі, похва, праломка, прушчына, пырау, пэнкнуць
6 👁
 ◀  / 337  ▶