КАНАВАЛ м., асудж. Дрэнны доктар. Гэты канавал ня лечыць, а ў магілу атпраўляя.
КАНЧАР м. Канец. Усё дрэво пяравезьлі, засталісь толькі адны канчары і трэскі.
КАСТРЫЦА ж. Іголкі хвоі, якія апалі. Добра зьбіраць грыбы, нагнешся і глядзіш, дзе голкі кастрыцы паднялісь, то там і будзя грып.
КАЧУР м. Качар. Аднаго качура пакіну на зіму, другога прыдзяцца засячы.
КІЛІХ м. Кілішак. Выпіў толькі тры кіліхі, а такім стаў п'яным.
КЛЕШНЯ ж. Ляжка. Цэлы дзень за кроснамі, то аш клешні забаляць.
КОЗЫТКІ толькі мн. Козыт. Так баіцца козыткаў хлопяц, як сталі казытаць, то быў бяс памяці.
КУДЗЯРКА ж. Невялікі ўчастак лесу сярод сенакосу. Трэба кудзярку высякаць, бо стаў няважны сянакос.
КУЛЬБАЧКА ж. Падсядзёлак. Будзяш пускаць на пашу каня, ня забуцься зьняць кульбачку.
ЛАТРУГА ж. Гультай (звычайна пра жанчыну). Латруга летам у цяньку пралежыць, а зімою паглядвае, кап хто што даў.
ЛЫГІ звычайна мн. Ногі. Схавала п хоць лыгі сукенкай даўжэйшай, а то ходзіш у такой кароткай.
ЛЫХВА ж. Пра жанчыну, якая вывіжоўвае. Лыхвы трэба баяцца, яна заўсёды там, дзе яе ня хочуць бачыць.
ЛЮТАЕЖЛІВЫ прым. Пераборлівы ў ядзе. Лютаежлівыя дзеці ніколі поўнымі ня будуць.
МАЛМЫГІ мн. Вялікія ногі. Гэтымі малмыгамі толькі балото мясіць на сянакося, а ня па асфальця хадзіць.
МУШТЫК м. Муштук. Цэлымі днямі муштыка з рота ня выпуская, як тое дзіця суслу.
МЫТЛЯ ж. Жанчына, якая разносіць плёткі. Мытля трымая сакрэт толькі да парога, а як за парох, то і язык развязаўсь.
МЭНДЗЯЛЬ м. Мэндлік. За дзень нажаць копу і паставіць шэсць мэндляў, заморысься добра.
НАДУЦЬКО м. Пра злога, незадаволенага чалавека. Гэты надуцько мусіць за ўсё жыццё ня засьмяяўся ніколі.
НАКОПІЧ м. Сноп, якім накрываюць мэндлік. Мы
82 👁