Старонка 42
◀ / 337 ▶
А. К. Усціновіч ТАК ГАВОРАЦЬ У КУПІСКУ Словы, пададзеныя ў гэтым артыкуле, запісаны пераважна ў вёсцы Купіск (мясцовая назва Купіцак), што знаходзіцца за 5 км ад г. п. Любча Навагрудскага раёна. АДЫМКАЦЬ незак. Адмыкаць. Высоко замок вісіць, то дзеці хату ня могуць адымкаць. АПЦЭНГІ толькі мн. Абцугі. Як учэпіцца за што рукамі, то як апцэнгамі. АТАТУРЫЦЦА зак. Адвыкнуць. Як ён за доўгі час ататурыўся ад усіх родных, ні да кога ня горняцца. БАЦ м. Пацук. Пасьля вайны ў ямя так шмат развялось бацоў, што страшно было набіраць картоплі. БОЛБАТКА ж. Бурбалка. Весь занятак для дзяцей — гэта пускаць болбаткі з мыла. БОЎДЗЯЛО м. Боўдзіла. А калі ад гэтага боўдзяла можно было пачуць разумнае слово. БРЫНДА ж. Вельмі неакуратная ў працы жанчына. За гэтай брындай, як яна жне, хоць граблі прывязвай, бо колькі ў снапы зьвяжа, столькі і на зямлі ляжыць. БУКТА ж. Глыбокае месца ў рэчцы. Дзеці цэлы дзень на Нёмні, хоць бы дзе ў букту ня ўсунулісь. БЭТКА ж. Любы ядомы грыб, акрамя баравіка. Такая дабрадзея, а госцям заўсёды толькі бэткі на стол паставіць, баравікі сабе пакідая. ВАРАВАЦЦА незак. Паважаць, баючыся каго-небудзь. Дзеці мусяць варавацца бацькоў, а то павырастаюць вырвусамі. ВАЧАВІДЗЕЦ м. Сведка, відавочнік. Быў я вачавідцам, як злавілі рыбакі сома трохпудовага. ВАШАВАЦЬ незак. Працаваць з азартам, праца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 337 ▶