Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
УМЫЛЕЦЦА зак. Страціць, упусціць з рук. Умыліласл такого хлопца. УСЕ'НЬКІ прым. Увесь, цалюткі. Усенькі дзень на нагах, каб хоць на мінутку прысела. УТАЛО'ПІЦЦА зак. Утаропіцца. Уталопіцца i ачу ні спуская: гэто ты яму, суседачка, так падабаяшся. УШ ЧАРЭТІІЦЦА зак. Узлезці, узабрацца. I як толькі гэто дзіця ўшчарэпіласё на вярбу такую? ХАЛЭ'МУС м. Канец, каюк. Вось як дам з усяго маху, дык i будзя табе халэмус. ХРАБУСТА'ЦЬ незак. 1. Экспр. Есці ca смакам (што-небудзь крохкае, пругкае). Нечые каравэ ўсю нашу капусту пахрабусталі за хлявом. 2. Перан. Біць, лама дь. Усе міскі ўчора пахрабустаў, так разюшыўся. ХРАСТО'К м. Расток. Ячмень набрыняў у балеі, храсткі паказваюцца. ХРАСЦЕЦЦА незак. Прарастаць. Жыто начало храсціцца ў мэнтлях — як пабудзя такая пагода, згіня пад ліхую гадзіну. ЦАРАБА'НІЦЬ незак. Ліць, ісці без канца (пра дождж). Як дзень цэлы царабаніць гэты дождж ды царабаніць. ЦЁМНАЧЫ прысл. Упоцемку. Ён да нас прышоў тады цёмначы. Дабіраліся мы дадому йжэ цёмначы. ЦГХАЦЕ прысл. Цыц. Ціхаце вы! Раскрычаліся тут. ЧАСНЬІ'К м. Часнок. / нашто цэлую граду часныку насадзіла? Бунтоў шэсць часныку звязала, а ты ўсё — НІчого яна ні робіць, нічого ні ўмея. ЧЫКІЛДА' м. i ж. Кульгавы, няўклюдны чалавек. Якраз з чыкілдою гэдакай прыдзяш у час. ШЛАПА'К м. i ж. Чалавек з пляскатым тварам. Будзя ён на шлапака такого глядзець, што ён харошайшую сабе ні знайдзе. ШЛЁГАЦЬ незак. Сцябаць, біць. Шлёгні хоць раз пугаю na кабылі, як яна гэто толькі ідзе? Ш Ш ГА'ЦЬ незак. Калоць, паколваць. У нагу так шпігало цэлую ноч, вокам ні звяла — мусіць, нарывая, падбой будзя. ШТЫРА'ЦЬ незак. Піхаць, кідаць. Як штырну, так i духу ні ўкажаш. Гын куды палено штырнуў. ШУГА'НК-А ж.« Гушкалка (для дзяцей). Шуганку зрабілі, то як дзень цэлы гойдаяцца ўсё
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

храбустаць, храсток, часньік, штыраць
4 👁
 ◀  / 337  ▶