ГІЕРАВАЛАЧЬГ зак. Сцебануць, ударыць. Перавалачы б яго на спіне лемцінай якой, мо б разуму набраўся.
ПЕРАПАДА'ЦЦА незак. Уніжацца, дагаджаць вельмі. А ты neрад ім ні перападайся, то лепяй будзя. Цэлы век перападалася перад дзецям гэтым, a яно цяпер вон як.
ПЕ'ЧЫВО н. Адна выпечка хлеба. Нідаўно печыви хлеба спякла — i зноў німа чаго есці: ні ў сябе ядуць.
ПІДНАВА'ЦЬ незак. Пільнаваць. Hi трэба табе яе піднаваць, свой розум мая, ні малая ўжэ.
ПЛЯ'ХА ж., ПЛЯ'ХІ мн. Ачышчаныя кароўскія трыбухі. Пляхаў цэлы чыгун адварыла — ешча, смашныя такія.
ПРАГЧЫ'СЯ незак. Хацець вельмі. Так замуж npaжэцца дачка, рады ні дам, а малое ж яшчэ. I куды пражэился, куды ты лезяш — ты знаяш, якія там людзі? Як яны жывуць?
ПРАМАНУ'ЦЬ зак. Панадзіцца, узяць за моду. Прамануў да нас хадзіць, от i ходзіць кажын дзень.
ПРЫМА'ЦЦА незак. Перажываць. Hi прымайся так, сынку, ні бяры да душы — у жыці ўсяк бывая. п р ы ш ч ь ік н у л дь зак. Прышчаміць. Прышчыкнуў паляц дзвярамі, баліць, няхай яго.
ПРЫКЛЁП: ДЗЕЛЯ ПРЫКЛЁПУ. Для бачнасці, для віду. Ён быў там дзеля прыклёпу толькі. Прышый сабацы хвост — сядзеў дзеля прыклёпу.
ПУ'ПІНАК м. Малы круглы чалавечак. Хлопяц, як пупінак, гэдакі малы, гэдакі малы.
ПУТІЯХ м. Пупышка. Пупяхі панабухалі на вярбе — цяпло пачалосё.
ПУРНУЛДЬ зак. Швырнудь, выкінуць. Я ні буду з табой тут цацкацца, вось як пурну — носам зямлю загарэш за парогам.
ПХВМКАЦЬ незак. Енчыць, хныкаць. Як дзень цэлы, пхімкая ды пхімкая, скрэндзіць ды скрэндзіць.
РАЗГАРА'КА м. i ж. Раскірака. Hi мужчына — разгарака, горш за бабу. Hi ўмею саўсем пісаць — разгаракаў настаўлю, настаўлю, от i пісьмо маё.
РАЗГАРА'ЧЬИЩ А зак. Раскірачыцца. Разгарачылася баба на лёдзі — ні лезь, куды ні трэба.
РАЗМО'ЗГНУЦЬ зак. Разварыцца, разамлець. Мясо аж размозгло, зварыласё гэдак. Вымай саган з печы
Дадатковыя словы
перападацца, печывй, печыво, пляхі, прагчыся, прамануць, прымацца, разгарачьищ, размозгнуць
24 👁