былі яго тады, ён праз некалькі дзён і кеўкнуў. Кеўкнуць ні штука, выжыць — во штука!
КЛІШАВЫ прым. Клышаногі. Што ты тут парадзіш — такая яна ўжо клішавая ўрадзілася: не навучыш ты яе лепш хадзіць. А як яна будзя ісці — якжэбто клішавая.
КЛІШЫ мн., здзекл. Ногі. Расставіць свае клішы ды сядзіць, грэяцца на сонцы.
КНІГА ж. Кнігаўка. Кнігі па балоці прайсці не даюць, гэдак лятаюць, гэдак крычаць над галавою.
КНІГІ мн. Частка страўніка ў каровы. Кнігі смашныя, але іх чысціць кепско.
КУПАНКА ж. Месца для купання ў рэчцы. Дзе купаліся? У купанцы, а дзе мы можам купацца яшчэ.
КУРНА: ЗАГНУЦЬ КУРНУ. Спосаб жартаўлівага пакарання, пры якім у такой ступені стараюцца прыгнуць ногі да твару, каб пальцы іх дакрануліся да кончыка носа. Ах, жэўжык, ён, бачыш, з дзедам пабратаваўся, дзед табе як загне курну, як адсцябая, ты нібось тады...
КУРЧАК м. Кураня з адзнакамі пеўня і курыцы.
КУХТА ж. Прайдзісветка, асоба лёгкіх паводзін. Кухта тая зрабіла, хто ж яшчэ. Яна ўсюды ўлезя. Ах ты, кухта з усяго свету!..
ЛАНТУХ м. 1. Жывот. Каб напхаць лантух твой, много трэба. 2. Трыбухаты чалавек. Лантух гэты ходзіць па балоці гын, пакліч, трэба пагаварыць.
ЛАХІ мн. Шмаццё, барахло. Нашто мне чужоё? У мяне самое поўны сундук лахаў. Куды іх дзяваць?
ЛЕЖЫВО н. Сцелішча. Яшчэ лён на лежыві ўвесь ляжыць. Ат, які ён гаспадар — дзень і ноч ляжыць, як лён на лежыві: ніякаго руху ў чалавека.
ЛЕЦЬ: ЯК ЛЕЦЬ. Ледзь цёплы, летні. Вада, як лець, а ён усё дзьмухая на яе — ні апячэшся, асцярожны гэдакі.
ЛОГМА: ЛОГМА ЛЯЖАЦЬ. Лежма ляжаць. Логма ляжыць, ні паднімаецца з пасцелі.
ЛЯГАРА ж. Ляжак пад бярвенні. А цяпер лягары пакладзем і будзям качаць штукі гэтыя памаленьку.
ЛЯМПЕХ м. Тлусты, адкормлены чалавек. Ні баба — лямпех. як паршук кормны.
МАРАКАВАЦЬ незак. Наракаць, крыўдзіцца. Німа чаго маракаваць на некаго — сама найбольш вінавата.
76 👁