Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
былі яго тады, ён праз некалькі дзён i кеўкнуў. Кеўкнуць ні штука, выжыць — во штука! КЛІША'ВЬІ прым. Клышаногі. Што ты тут пара~ дзіш — такая яна ўжо клішавая ўрадзілася: не навучыш ты яе лепш хадзіць. А як яна будзя ісці — якжэбто клішавая. КЛГШЫ мн./ здзекл. Ногі. Расставіць свае клішы ды сядзіць, грэяцца на сонцы. KH ITA ж. Кнігаўка. Кнігі na балоці прайсці не даюць, гэдак лятаюць, гэдак крычаць над галавою. K H ITI мн. Частка страўніка ў каровы. Кнігі смашныя, але іх чысціць кепско. КУПА'НКА ж. Месца для купания ў рэчцы. Дзе купаліся? У купанцы, а дзе мы можам купацца яшчэ. КУРНА': ЗАГНУЦЬ КУРНУ. Спосаб жартаўлівага гіакарання, пры якім у такой ступені стараюцца прыгнуць ногі да твару, каб пальцы іх дакрануліся да кончыка носа. Ах, жэўжык, ён, бачыш, з дзедам пабратаваўся,,дзед табе як загне курну, як адщябая, ты нібось тады... КУРЧА'К м. Кураня з адзнакамі пеўня i курыцы. КУ'ХТА ж. Прайдзісветка, асоба лёгкіх паводзін. Кухта тая зрабіла, хто ж яшчэ. Яна ўсюды ўлезя. Ах ты, кухта з усяго свету!.. ЛАНТУ'Х м. 1. Жывот. Каб напхаць лантух твой, много трэба. 2. Трыбухаты чалавек. Лантух гэты ходзіць па балоці гын, пакліч, трэба пагаварыць. ЛАГХ1 мн. Шмаццё, барахло. Нашто мне чужоё? У мяне самое поўны сундук лахаў. Куды іх дзяваць? ЛЕ'ЖЫВО н. Сцелішча. Яшчэ лён на лежыві ўвесь ляжыць. Ат, які ён гаспадар — дзень i ноч ляжыць, як лён на лежыві: ніякаго руху ў чалавека. ЛЕЦЬ: ЯК ЛЕЦЬ. Ледзь цёплы, летні. Вада, як лець, а ён усё дзьмухая на яе — ні апячэшся, асцярожны гэдакі. Л (У ГМ А: ЛОГМА ЛЯЖАЦЬ. Лежма ляжаць. Логма ляжыць, ні паднімаецца з пасцелі. ЛЯГА'РА ж. Ляжак пад бярвенні. А цяпер лягары пакладзем i будзям качаць штукі гэтыя памаленьку. ЛЯМПЕ'Х м. Тлусты, адкормлены чалавек. Hi баба — лямпех. як паршук кормны. МАРАКАВАЛуЬ незак. Наракаць, крыўдзіцца. Німа чаго маракаваць на некаго — сама найболъш вінавата. з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

клішавьі, купанка, курчак, лежыво, лягара, маракавал^ь
3 👁
 ◀  / 337  ▶