Старонка 29
◀ / 337 ▶
шыны. Чатыры чатыранкі разам бягуць і адно аднаго ні дагоняць (загадка: колы). ЧАШНІК м., рэдк. Удзельнік вясельнага абраду, шафер. За чашніка Міхасю егдзіў, як жаніўсё ён. ЧОРНЫ прым. Брудны. Пара плацё мыць: чорно ўжэ, занасіласё. ЧУДАК м. Выдумшчык. І с цябе добры чудак: як станяш чудзіць. ЧУДАЧКА ж. Выдумшчыца. Вы адно паслухайця яе, чудачку гэту. ЧУДЗІЛО м. і ж. Выдумшчык, выдумшчыца. І ён чудзіло, і яна. ЧУДЗІЦЬ незак. Выдумляць. Німа чаго чудзіць, і так усё вядомо. ЧУКІ-ЧУКІ! выкл. Так кажуць, падкідваючы дзіця ўверх, забаўляючы яго. ЧЫКІ-ЧЫКІ! выкл. Чык. Піла гострая, і мы чыкі-чыкі — і адрэжам. ЧЫТАРЧА ж. 1. Чытачка. Яшчэ малая, начытаясся за свой век, чытарча. 2. Чытальніца. Добро чытая на сцэні чытарча гэта. ШАКЕРА м. і ж. Балака, гаварун, гаваруха. Годзі табе тут кашале плясці, шакера ты. Ні слухайця шакеру гэтаго, дзеці. ШАКЕРЫЦЬ незак. Балакаць. Шакерыць і шакерыць, і канца яму німа, каб адно яго хто слухаў. От шакера гэта. ШАЛЯСТУНЭ мн. Від лугавой расліны (пры паспяванні зерне шастае ў стручку). На том грудзе добрае травы німашака нігды, адно шалястунэ растуць і пат касою шалясцяць, як косіш. ШАТАНСКІ прым., экспр. Бязмерна вялікі, шалёны. Шатанскі заробак маюць тыя кіншчыкі, шатанскія грошы йім плацяць. ШВЭРГАЛО н., непахв. Балака. Вылась з-за стала, будзя табе швэргаць, швэргало ты староё. ШВЭРГАЦЬ незак., непахв. Гаварыць. Будзя швэргаць і швэргаць, пакуль слухацімяш, і ні надаесць яму. ШЛАМБАКЕ, ШЛАМБАК м. Шлёпанцы. У хаці можаш і ў такіх шламбакох хадзіць, з нох ні спадуць ні бойся. ШЛЭМБАЦЬ незак. Шлэпаць, шлёпаць. Абуў апоркі і шлэмбая па хаці.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 337 ▶