СЕ'ДЫМ ліч. Сем. Нам кужды раз на сюдмы дзень пасціць кароў, зафша прыпадае ў пёнтак.
СЕДЫ М НА'СЦЯ ліч. Семнаццаць. Седымнастага чэрвца я радзыася, якраз самае цяпло было.
СЕ'РПЕНЬ м. Жнівень. У серпні жаць трэда было, i баравікі якраз растуцъ, так тыко дзеці i збіралі іх.
СІФО'Н м. Адгон, абястлушчанае малако. Як зачне свякруха карміць сіфонам i сіфонам, смятану з маслам згноя, a ня дасць.
СКАУРО'НАК м. Жаваранак. Ужо ў кветні скаўронка пачуць можна, яны рана прылятаюцъ.
СЛАНЭ'ЧНІК м. Сланечнік. Ладны вырас сланэчнік у гародзе, i семкі буйныя такія.
СЛО'НЦА н. Сонца. Пазюмкаў сёлета няма, увесь пазюмнік насох ад слонца, эта ж адны ўпалы, a дажджу няма.
СЛУЖ О'НЦЫ м. Парабак. Я служонцым быў ад ліалянкосці, перш ў Шэмеса кароў пасціў, a тады мяне ўзяў Стафановіч.
СМО'ЧАК м. Соска. Смочкаў унуким не напараішся, як пажаніла дзяцей, так i купляй, баба, смочкі.
СПАРСУНДЗІЦЬ зак. Падрыхтаваць да чаго-небудзь. Покі пліту спарондзіла: дровы злажыла, саганы паставіла, то Чэся нашаткавала міску капусты.
СПРАЗАНТАВА'ЦЬ зак. Падарыць. Нашы ў падарку маладым загарак спразантавалі, a найболей — грошы лажылі.
СПРСУНЖКА ж. Спражка. Недзе ў яшчыках бадзяіцца твая спронжка ад паска, прышыць трэба да яго, тады не будзе траціцца.
СПУ'ЛЬНА прысл. Супольна, разам. Спульна з Вёйкнісіхай ручнікі збіраліся ткаць: мая асновау яе ўток, а ручнікі — папалам.
СТЫ'ЧАНЬ м. Студзень. Стычанъ тэрас зафша бес снегу, даўней так роўна с плотам наверня.
СФАЛЬГАВАЛДЬ зак. Аднесціся нядобрасумленна. На васэлі музыканты ані мінуткі не сфальгавалі: то гралі, то спявалі, а для таго — сталыя людзі.
СЭЙМ м. Сход. На сэйм yce ідуць, бо зная, што сэйм у хваля, то e i будзя.
ТЭ'НГА прысл. Туга, шчыльна. Танжэй рабіла б кілбасы, а то зарэдка выходзя: відзіш, мягкія i духу многа.
ТАНО'НЦЫ м. Чалавек, які тоне, Танонцага трэба 28а
Дадатковыя словы
насця, серпень, скауронак, смочак, спразантаваць, стычань, танонцы, тэнга, унукйм
25 👁