я чакаць не стала. 2. Дзеянне паводле чаргі. У пёнтак трэба будзе колейку адпасціць мне.
КОНТЭ'НТНЫ прым., рэдк. Задаволены. На васэлі тры ручнікі далі музыкантам, такія контэнтныя яны быль.
КРУЛЬ м., рэдк. Кароль. На відочку намалявана было: круль на шэрым ваўку царэўну вязе.
КРЭ'ДЭНС м. Буфет, сталовая мэбля. У нядзелю свабодным часам прыбрала ў крэдэнсе, так усё, што год траціла, пазнахадзіла.
КСЁНЖКА ж. Кніга. Памыж сабой яны па-літоўску гавора, так Дануся кажа: «Куплю ксёужку i буду ўчыцца, як відзіш, наўчуся i я гаварыць па-іхнаму».
КУКА'РДА ж. Бант. Тэрас такія самыя блюзкі-бабэшкі носяць, тыкб даўней у стане з абодвух бакоў стужкі кукардамі завяжаць, а тэрас паскам падпяразуюцца.
КУЛЕТА м. Сябар. / кулегі ж падабраўшыся: хоць на адну валасінку павесіў бы, адзін другога не перацягнуў бы.
КУЛЭ'ЧКА н. Маёўка, урачысты збор людзей. Перад танцамі маладзяж у кулэчка збіралася: спявалі, гулялі,— от засола было.
КУПЭ'РТ м. Канверт. Вазьмі ты купэртаў на почце, дачка пісьмо прыслала, адпісаць трэба.
КУ'ФАЛЬ м., рэдк. Вялікі кубак. От у мяне харошы куфалъ, такі зрэнчны, чуць мней за паўлітра ў яго ўлазя.
ЛАДВА прысл. Зручна, добра. Латва, талакой мнём лён, так спорна i не надаесць.
ЛЁЗНЫ прым., рэдк. Нейтральны, вольны, свабодны. У мяне толькі лёзныя карты, казыроў няма ні аднаго.
ЛІЛІЯЦ м. Ліпень. Пшчолы зафша рояцца ў ліпцы, як ліпа квітня.
ЛІСТСУПАД м. Лістапад. Ён зафша на ўрлёп прыяжджая, тэрас пісаў, што на цалы лістопад прыедзя, толька б зімна не было.
ЛУ'ТА ж. Лот, старая мера вагі, роўная 12,8 грама. Мела луту фарбы чорнай, якраз хваця вайлакі пафарбаваць.
МАДЛКТВА ж. Малітва. Мадлітваў многа знала, на куждае свята, а тэрас пазабывалася.
МАЛЯНКО'СЦЬ ж. Маленства. Рабілі ў Тафілі: Броня ад малянкосці там была i нічагуткі не ўзяла за работу, а Зоні за рок тая дала дзесяць тысяч на старыя на хату
Дадатковыя словы
валасінкў, куфаль, лута, малянкосць
20 👁