ры ўжэ нікудышны. Адно ўцяцерыцца і як слуп сядзіць на лаві.
ФАЛЬШЫВЯЦ м. Несумленны чалавек, махляр. Гаворыць адно, а робіць другоё — фальшывяц, ні чалавек гэто.
ФЯРМАЧ м. Работнік фермы. І сам робіць на фермі, і сын фярмач.
ХАЛАСЦЯНКА ж. Халасцячка. Яна была халасцянкаю доўго-доўго, а тагды знайшоўсё добры чалавек, бежаняц некі, і прышоў у прымы да яе.
ХАЛОДНІЦА ж. Халадзіна, халадэча. Сёніка на дварэ халодніца такая, што хоць ты с хаты ні вылась. Халоднае памяшканне. Наша хата такая ўжэ халодніца, што колькі ні палі, усё халадно ў ёй.
ХАЛЯРЫСТЫ прым. Нялюдскі, шкодлівы. От халярысты гэты кот! Дзе ні павесь каўбасы, скрось дастаня і пагрызе.
ХАРАШЫНЯ ж. Прыгажосць, хараство. Як цвітуць яблыні — от харашыня ў садзі том.
ХАР'ЯТЭ, ХАР'ЯТ м. Дрэнны абутак. Халера йіх насіцімя, хар'ятэ тыя. Куплю сабе акуратныя боты.
ХАЎКАЛО м. і ж. Соня, хто часта пазяхае. Хай ужэ ідзе спаць, ні хаўкая хаўкало гэты. Задушлівы чалавек. Трохі мацней падыдзя, так і хаўкая. Задуха бярэ хаўкало гэту.
ХВАРУТКІ прым. Надта хворы. Мусяць, ні устану я сёніка ў печы паліць, нека слабасць, хварутка саўсім стала.
ХІТРУСЬ м. Хітрун. Ён цябе пад дурного хату раздва падвядзе, гэто добры хітрусь, мы яго ведаям ні адно сёніка.
ХЛАПЧЫСКО м., узмацн., непахв. Хлопец, хлапчына. І як табе ні брытко! Хлапчыско такі, а дзяцей квеліш. Гунь які хлапчыско вырас!
ХЛЯБОВЫ прым. Прызначаны для хлеба. Рошчына асталася ў хлябовуй дзесцы. Хлябову печ трэ паліць, тагды будзя цяпло.
ХРАСЦІЦЬ незак. Прарошчваць (бульбу, насенне). Кап хуччэй пасходзілі картоплі, йіх трэба храсціць, а потум садзіць.
ХРУШЧ м., непахв., перан. Малы, благі чалавек. Сама велька, мажная, а за такого хрушча замуш пайшла, што кот за ноч ззеў бы.
79 👁