Старонка 256
◀ / 337 ▶
астатнія разбягаліся па выгану, хаваючыся паміж коней. Першыя двое беглі за імі з повадам, стараліся абкруціць ім па руках і нагах, «ззымаць рыбу». Як коні малымі пасвілі, то ў рыбу гулялі, повадам лавілі. Кунцаўшчына. СЛЯПАЯ БАБКА, у сляпую бабку. Тое, што і ў куры. Збярэмса вечарам да каго ў хату і давай гуляць у сляпую бапку. Адэльск. СЛЯПАЯ КУРЫЦА, у сляпую курыцу. Тое, што і ў куры. Дзяўчата, давайця ў сляпыя куры гуляць. Караневічы. ЧОРТ, у чорта. Гульня хлопчыкаў. Праводзяць на ўтаптанай зямлі лінію. Стаўшы на лініі, наском нагі кідаюць палкі ў поле. Чыя палка ўпала бліжэй да лініі, той пачынае вадзіць. На адпаведнай адлегласці ад лініі палкамі рыхляць зямлю, насыпаюць невялікі курганчык. У яго ставяць завостраны з аднаго боку кіёк, званы чортам. Удзельнікі становяцца за адведзеную лінію і пачынаюць кідаць у чорта палкамі, збіваць яго. Калі хто збіў чорта, тады ўсе бягуць за сваімі палкамі. Той, хто водзіць, стараецца схапіць збіты кіёк (чорта), парнуць ім каго-небудзь і паставіць на сваё месца. Калі гэта ўдаецца, то яго замяняе той, у каго ён парнуў чортам. Хлопцы збяруцца на выгане і давай у чорта гуляць, хто будзя чортам. Скамарошкі. Гродна. ЧЫЖЫК, у чыжыка. Гульня хлопчыкаў. Адзін з удзельнікаў становіцца да ўсіх плячыма. Усе падыходзяць да яго, адзін з іх моцна б'е рукой у локаць рукі. Водзячы паварочваецца да ўсіх тварам. Усе яму паказваюць вялікі палец рукі і смяюцца. Як не ўгадае, хто біў, то зноў становіцца на сваё месца. У чыжыка, як пачнуць гуляць, то нікаторыя аш плачуць, так наб'юць локці. Канюхі. II. Назвы гульняў ад назваў дзеянняў ВУШАЛКІ, у вушалкі. Гульня хлопчыкаў і дзяўчынак на арэлях. Наробім сабе вушалак і вушкаямса, хто вышэй падымяцца. Караневічы. ГАРЭЛКА, ў гарэлку. Гульня хлопчыкаў і дзяўчынак. Удзельнікі гульні становяцца папарна, пара за парай, хлопчык з дзяўчынкай. Першая пара павінна прабегчы пад рукамі астатніх пар так, каб іх не затрымалі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 337 ▶