Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
Для зручнасці падачы, а таксама з мэтай выдзялення словаўтваральных тыпаў лексем увесь сабраны матэрыял прыводзіцца ў асобных рубриках. У аснову класіфікацыі, якая ўлічвае перш за ўсё прагматычныя патрабаванні, пакладзены некаторыя фармальна-сінтаксічньня i семантычныя характарыстыкі лексем. Асноўная ўвага звяртаецца на спосаб намінацыі. У адпаведнасці з гэтым вылучаюцца рубрыкі: назвы гульняў ад назваў дзеючых асоб, ад назваў дзеянняў, ад назваў аб'ектаў гульні i інш. Аднясенне канкрэгных назваў да той або іншай рубрыкі ў пэўных выпадках мае ўмоўны характар. У спецыяльныя рубрыкі вылучаны назвы гульняў з няяснай матывацыяй (да якіх даецца этымалагічны каментарый) i назвы паняццяў, звязаныя з арганізацыяй i правядзеннем гульняў. Пры адсылках да назваў гульняў з адной рубрыкі ў другую гіасля адсылачнага слова ставіцца ў дужках нумар рубрыкі. I. Назвы гульняў ад назваў дзеючых асоб БЭФКО, у бэрка. Гульня хлопчыкаў i дзяўчынак, адпавядае рус. пятнашки. Усе гуляючыя становяцца ў рад i крычаць: «Чур, не я!»; хто крыкнуў апошнім, той водзіць, г. зн. стараецца дакрануцца рукой да каго-небудзь з гуляючых, якія ўцякаюдь, пасля чаго «заплямлены» пачынае вадзіць. Адна дзёўчына з Poci ні ў naтипкі казала гуляць, a ў бэрка. Гродна. Варыянт: Лічыліся, на каго выпадзе апошняе слова лічылкі, той быў бэркам. Яго дражнілі, a ён стараўся злавіць каго-небудзь, які станавіўся бэркам. У бэрка я сама любіла гиляць, вёсяло было падрачвацъ бэрка: бэрку, бэрку, дай цукёрку! Свіслач. ГУ'СІ, у гусі. Гульня хлопчыкаў i дзяўчынак. Пры дапамозе лічылкі адзін з удзельнікаў выбіраўся ваўком, yce астатнія былі гусямі. Адна дзяўчынка выбіралася гаспадыняй. Гаспадыня звярталася да сваіх гусей: «Гусі, лёбядзі, дамой!» Гусі адказвалі: «Баімса». Гаспадыня: «Каго?» Гусі: «Ваўка». Гаспадыня: «А дзё ён?» Ей адказвалі хорам: «Гусь скубё!» Гаспадыня: «Чым прэндзай дамой!» Усе як могуць бягунь. Каго зловіць Еоўк, той яго замяняе, становіцца ваўком. Забагоннікi. КАЗАКЕ-РАЗБО'ЙНІКІ, у казакё-разобинікі. Гульня хлопчыкаў. Удзельнікі гульні разбіваліся на дзве
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектаў, гўсі, казакё-разббйнікі, разбойнікі, тйпкі
1 👁
 ◀  / 337  ▶