H. M. Тарасевіч НАЗВЫ ЯДОМЫХ ГРЫБОЎ АДНОЙ ВЁСКІ Прыведзеныя ніжэй назвы ядомых грыбоў сабраны ў в. Тычынкі Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. АБА'БАК м. Падбярозавік. Абабак рэтка завуць у нас, боляй бапка, ŭ краснагаловікі так завуць. Вазьмі, дачушка, паніжы абапкі на дроцікі, палажы на бляху i ў пен — i што б ні касаліся чарэні i зіселі свабоднінька на блясі, а то чорныя будуць, нікрасівыя. АВЯРУ'ШКА ж., звычайна мн. АВЯРУ'ШКІ. Раннія апенькі. Набралі авярушак сёньня — іх многа у лесі. АЛЬХО'ВЕЦ м. Грузд. Яны такія чорныя, зь белым малаком, гэтыя альхоўцы. Солім іх сырымі. АПЕ'НЬКА ж. Апенька звычайная. Апеняк воўчых у нас многа, а добрыя мала дге ест, кажуць, у Боркаўскім i Нізаўскім лесі многа. Яилчэ i на чалавека так кажуць, асабліва на жанчыну старую: апенька глухая. АСГНАВІК м. Падасінавік. Асінавікі — як гот на іх, калі суш, пачці німа іх, a другі гот дажджы льюць, то іх столькі многа ўродзіць. Нажарым іх i рулеты робім з мяса i грыбоў, смашна так! АСЯЛО'К м. Смаржок. Асялкі варыць доўга трэба, а так смашныя грыбы. Яшчэ храпач i вясёлка ў нас іх завуць. БАЛАЦЯ'НІК м. Баравік, які расце ў Балотцы (ypoчышча). Во людзі! Лётаюць na лесі c пустымі кашамі, мінаюць наша Балотца, а мы носім поўнымі кашамі балацянікі, i такія пляхі, а здаровыя, c таўсьцеразнымі карэньнямі — суседзі дзівіцца прыходзяць. Ведаць трэба, дзе растуць! БА'ПКА ж. 1. Падбярозавік. Ты ш ні глядзі, што ў вялікай бапцы корань здаровы, a ў плешцы чарвякі na пальцу тарчаць, ні бяры вялікіх i старых. 2. Воўчы
Дадатковыя словы
авярушка, авярушкі, альховец, асялок
0 👁