Г. Ф. Юрчанка
ПРЫМЕТНІКІ
З ПАМЯНШАЛЬНА-ЛАСКАЛЬНЫМІ СУФІКСАМІ
Ў ГАВОРЦЫ АДНОЙ ВЁСКІ
Прыметнікі з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі ў слоўнікі літаратурнай мовы звычайна не ўключаюцца. Рэдка сустракаюцца яны і ў зборах дыялектнай лексікі. Не звяртаюць на іх увагі, відаць, таму, што ўтвараюцца яны досыць аднастайна. Але іх утварэнне, а таксама слова- і формаўтваральныя сродкі ў розных гаворках не зусім аднолькавыя.
У гэтай падборцы падаецца частка прыметнікаў з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі, запісаных у в. Кудрычы на Мсціслаўшчыне. Яны дзеляцца на дзве групы. Першую складаюць уласна памяншальна-ласкальныя прыметнікі. Па сваёй утвараючай аснове яны суадносяцца з якаснымі прыметнікамі і маюць іх значэнне з памяншальна-ласкальным адценнем. Другую групу складаюць прыметнікі з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі, утвораныя ад іншых прыметнікаў. Яны таксама маюць значэнне тых прыметнікаў, ад якіх утвараюцца, але без памяншальна-ласкальнага адцення. Такія прыметнікі выступаюць звычайна ў спалучэнні з назоўнікамі, якія маюць памяншальныя суфіксы або абазначаюць малых істот ці ў іншых падобных умовах. У адрозненне ад уласна памяншальна-ласкальных прыметнікаў гэтыя вытворныя прыметнікі з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі можна ўмоўна назваць сітуацыйнымі. З іх у сваю чаргу выдзелена чатыры падгрупы ў адпаведнасці з характарам утвараючай асновы.
Размешчаны адзначаныя прыметнікі ў кожнай групе і падгрупах ў алфавітным парадку. Рэестравае слова падаецца ў літаратурным запісу. Пры тлумачэнні ўказваецца толькі на агульнае значэнне прыметніка. Дадатковае сэнсавае адценне ў таго ці іншага прыметніка з
81 👁