Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
Г. Ф. Юрчанка ПРЫМЕТНІКІ 3 ПАМЯНШАЛЬНА-ЛАСКАЛЬНЫМІ СУФІКСАМІ У ГАВОРЦЫ АДНОЙ ВЁСКІ Прыметнікі з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі ў слоўнікі літаратурнай мовы звычайна не ўключаюдца. Рэдка сустракаюцца яны i ў зборах дыялектнай лексікі. Не звяртаюць на іх увагі, відаць, таму, што ўтвараюцца яны досыць аднастайна. Але іх утварэнне, a таксама слова- i формаўтваральныя сродкі ў розных гаворках не зусім аднолькавыя. У гэтай падборцы падаецца частка прыметнікаў з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі, запісаных у в. Кудрычы на Мсціслаўшчыне. Яны дзеляцца на дзве трупы. Першую складаюць уласна памяншальна-ласкальныя прыметнікі. Па сваёй утвараючай аснове яны суадносяцца з якаснымі прыметнікамі i маюць іх значэнне з памяншальна-ласкальным адценнем. Другую трупу складаюць прыметнікі з памяншальна-ласкальнымі cyфіксамі, утвораныя ад іншых прыметнікаў. Яны таксама маюць значзнне тых прыметнікаў, ад якіх утвараюцца, але без памяншальна-ласкальнага адцення. Такія прыметнікі выступаюць звычайна ў спалучэнні з назоўнікамі, якія маюць памяншальныя суфіксы або абазначаюць малых істот ці ў іншых падобных умовах. У адрозненне ад уласна памяншальна-ласкальных прыметнікаў гэтыя вытворныя прыметнікі з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі можна ўмоўна назваць сітуацыйнымі. 3 іх у сваю чарту выдзелена чатыры падгрупы ў адпаведнасці ,з характарам утвараючай асновы. Размешчаны адзначаныя прыметнікі ў кожнай трупе i падгрупах ў алфавітным парадку. Рэестравае слова падаецца ў літаратурным запісу. Пры тлумачэнні ўказваецца толькі на агульнае значэнне прыметніка. Дадатковае сэнсавае адценне ў таго ці іншага прыметніка з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адпаведнасці,з
3 👁
 ◀  / 337  ▶