Старонка 169
◀ / 337 ▶
граваньё, прыкормліваньё, прыладжваньё, прынаджваньё, прыплачваньё, прыплюшчваньё, прырошчваньё, прысвойваньё, прысяганьё, прысяданьё, прыцісканьё, прыцягваньё, прычэсваньё, прышпільваньё, прышчэпліваньё, прышываньё, пстрыканьё, пытляваньё, раеньё, разаграваньё, разбазарваньё, разблутваньё, разворваньё, развучваньё, разгадваньё, разгінаньё, разгляданьё, разгортваньё, разграбаньё, разгрызаньё, размываньё, разразаньё, расказваньё, раскіданьё, расклейваньё, раскручваньё, раскусваньё, распальваньё, расплюшчваньё, распорваньё, распраганьё, распытваньё, расчэсваньё, расшпільваньё, святкаваньё, сеяньё, сіласаваньё, скручваньё, спойзваньё, ссоўваньё, ссыпаньё, струганьё, сцэджваньё, сшываньё, таптаньё, тканьё, тузаньё, тушэньё, тынкаваньё, тыцканьё, тычкаваньё, увязваньё, узважваньё, уклейваньё, укопваньё, укручваньё, уладжваньё, уліваньё, умазваньё, упіканьё, упрошваньё, ускопваньё, утойваньё, чаранкаваньё, часаньё, чытаньё, чэрпаньё, шараваньё, шаткаваньё, шатраваньё, шкадаваньё, шлёпаньё, шнураваньё, шпакляваньё. Да другой групы адносяцца назоўнікі, якія акрамя паняцця дзеяння маюць яшчэ значэнне ліку дзеяння: абклейваньё, абмазваньё, абмешваньё, абмотваньё, абсяканьё, абшываньё, выкройваньё, выпілоўваньё, выразаньё, габляваньё, дабудоўваньё, задаваньё, дамешваньё, дамотваньё, заворваньё, заквашваньё, замазваньё, замарожваньё, крахтаньё, лапатаньё, лясканьё, наколваньё, накручваньё, напамінаньё, перасыланьё, рыканьё, сакатаньё, скавытаньё, стагнаньё, сыканьё, усушваньё, усхліпваньё, храпеньё, хрустаньё, цвірканьё, цыраваньё, шаптаньё, шчабятаньё. Усе яны маюць у другім значэнні адпаведнікі без суфікса -j- (з іншымі суфіксамі або бяссуфіксныя): абмешка, абмотка, абсечка, абшыўка, выкрайка, выпілоўка, выразка, габлеўка, дабудоўка, дадача, дамешка, дамотка, загавор, закваска, замазка, замарозка, крэхт, лопат, ляскат, наколка, накрутка, напамін, перасылка, рык, сокат, сковыт, стогн, сык, усушка, усхліп, храп, хруст, цвіркат, цыроўка, шэпт, шчэбет. Назоўнікі гэтай групы амаль усе ўтвораны ад прамапераходных дзеясловаў, за выключэннем тых, якія акрамя дзеяння абазначаюць яшчэ гукі гэтага дзеяння. Трэцюю групу складаюць назоўнікі з суфіксам -j-,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 337 ▶