А. М. Прышчэпчык
НАЗОЎНІКІ З СУФІКСАМ -j-
У ГАВОРКАХ СТАЎБЦОЎШЧЫНЫ
Прапанаваны ніжэй матэрыял зарэгістраваны ў населеных пунктах паўднёвай часткі Стаўбцоўскага раёна.
У сучаснай беларускай мове суфікс -j-о (-j-э) служыць для ўтварэння назоўнікаў са зборным і абстрактным значэннямі. У якасці самастойнай марфемы назоўнікаў ён выступае толькі ў тых выпадках, калі перад ім стаіць губны зычны або зацвярдзелы р. У астатніх выпадках суфікс -j- асіміляваўся з папярэднім зычным і выклікаў яго падаўжэнне.
Такая з'ява назіраецца не толькі ў беларускай літаратурнай мове, але і ў некаторых гаворках. Не закранула яна, аднак, тэрыторыі Стаўбцоўшчыны. Тут падаўжэння зычных у названых вышэй выпадках не адбылося, а выразна захаваўся суфікс -j-.
Большую частку прапанаванага матэрыялу складаюць аддзеяслоўныя назоўнікі з -j- тыпу: збіраньё, віншаваньё, камандаваньё, капаньё. Іх можна падзяліць па сэнсу на некалькі груп. Самую шматлікую складаюць назоўнікі з суфіксам -j-, якія абазначаюць абстрактныя паняцці дзеяння: абабіваньё, абважваньё, абвязваньё, абгароджваньё, абгортваньё, абграбаньё, абдзьмухваньё, абдурваньё, абколваньё, абкручваньё, абкурваньё, аблёпліваньё, абніманьё, абсмоктваньё, абсушваньё, абтоптваньё, абціраньё, агляданьё, адвучваньё, адвязваньё, адгадваньё, аддойваньё, адколваньё, адкіпаньё, адкопваньё, адкормліваньё, адкручваньё, адкрываньё, адкусваньё, адлічваньё, адмочваньё, адмыканьё, адпарваньё, адпраганьё, адступленьё, адсяканьё, адпойваньё, адтопліваньё, адніманьё, акурваньё, акучваньё, апладаньё, апарваньё, аскрабаньё, ашукваньё, бадзяньё, б'ганьё,
80 👁