Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
А. М. Прышчэпчык НА30ЎНІКІ 3 СУФІКСАМ -/У ГАВОРКАХ СТАУБЦОУШЧЫНЫ Прапанаваны ніжэй матэрыял зарэгістраваны ў населеных пунктах паўднёвай часткі Стаўоцоўскага раёна. У сучаснай беларускай мове суфікс -j-o (-j-э) служыць для ўтварэння назоўнікаў са зборным i абстрактным значэннямі. У якасці самастойнай марфемы назоўнікаў ён выступав толькі ў тых выпадках, калі перад ім с.таіць губны зычны або зацвярдзелы р. У астатніх вы падках суфікс -/- асіміляваўся з гіапярэднім зычным i выклікаў яго падаўжэнне. Такая з'ява назіраецца не толькі ў беларускай літаратурнай мове, але i ў некаторых гаворках. Не закранула яна, аднак, тэрыторыі Стаўоцоўшчыны. Тут падаўжэння зычных у названых вышэй выпадках не адбылося, а выразна захаваўся суфікс Большую частку прапанаванага матэрыялу складаюць аддзеяслоўныя назоўнікі з -/- тыпу: збіраньё, віншаваньё, камандаванъё, капаньё. Іх можна падзяліць па сэнсу на некалькі труп. Самую шматлікую складаюць назоўнікі з суфіксам якія абазначаюць абстрактный паняцці дзеяння: абабіваньё, абвижваньё, абвязваньё, абгароджваньё, абгдртваньё, абграбаньё, абдзьмухваньё, абдурваньё, абколваньё, абкручваньё, абкурваньё, аблёпліваньё, абніманьё, абсмдктваньё, абсушваньё, абтоптваньё, абціраньё, агляданьё, адвучваньё, адвязваньё, адгидваньё, адддиваньё, адкдлваньё, адкіпаньё, адкопваньё, адкормліваньё, адкручваньё, адкрываньё, адкусваньё, адлічваньё, адмочваньё, адмыканьё, адпарваньё, адпраганьё, адступлёньё, адсяканьё, адпдиваньё, адтдпліваньё, адніманьё, акурваньё, акучваньё, аплданьё, апарваньё, аскрабаньё, ашукваньё, бадзяньё, б 'ганьё
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абвйжваньё, абдзьмўхваньё, абдўрваньё, абкблваньё, абкрўчваньё, абкўрваньё, абсўшваньё, адгйдваньё, адддйваньё, адкрўчваньё, адкўс, адпдйваньё, акўрваньё, акўчваньё, ашўкваньё, зява, стаўбцоўскага, стаўбцоўшчыны
1 👁
 ◀  / 337  ▶