ін-а (-ын-а, -ын'-а, -ін'-а) i яго вытворнымі -авін-а, -анін-а, -арын-а (-ярын-а), -аўчын-а, -аўшчын-а, -ацін-а (-яцін-а), -інін-а (-ынін-а), -нін-а, -овін-а, -чын-а, -шчын-а, занатаваныя аўтарам у гаворцы вёскі Манякова Міёрскага раёна. Усё гэта назоўыікі жаночага роду, за выключэннем узмацняльных (экспрэсіўныя назоўнікі агульнага роду) i некаторых іншых, што маюць форму мужчынскага ці ніякага роду. Па асаблівасцях асноўнага значэння словы з гэтым суфіксам падзяляюцца на 13 труп. Лексіка, якая супадае з літаратурнай, у артикуле падаецца без тлумачэння. 1. Словы з уласна прадметным значэннем. Гэты словаўтваральны тып малапрадуктыўны i лексічна абмежаваны. Аўчына; вашчына; драбіна — лесвіца; іржаўчьна — іржа; кавэръна; лучина; люшчъна — непатрэбная рэч, прадмет; пагрэпшчъна — палатно, якім накрывалі трупу; патэліна — патэльня; пръварына — стойла; пусцяковіна; пухліна; пярына; рашчына — рошчына; ръгицша; скурацьна — кавалак скуры (апрацаванай); спрунджына — спружына; съланша — сала, праслойкі сала сярод мяса; сърцавша — стрыжань (драўніны); трэшчъна; хъмуцша; цълма; чървяточъна; шчэрбіна — шчарбіна. 2. Словы з агентыўным значэннем. Прадуктыўнасць суфікса -ін-а з агентыўным значэннем у гаворцы вёскі Манякова невялікая пры ўтварэнні нейтральнай лексікі. Занатавана толькі 8 такіх слоў, 7 з якіх — назоўнікі жаночага роду i 1 — мужчынскага. Багіня; гіраіна — гераіня, маці-гераіня; дзядзіна; дзяўчына, жэншчъна; княгіня; къралша — каралева; мужчина. 3. Словы з рэчыўным значэннем. Гэта назвы мяса жывёлы, прадукта, які атрымліваецца ад жывёлы, назвы мёртвай жывёлы, прадуктаў харчавання i г. д. Бъранша; бъчына — ялавічына, цяляціна; вуцяціна— качынае мяса; гусяціна; дъхляцша, здыхліна, здъхлша, здъхлши, здьхляціна, падліна — здыхляціна, падла; зайчына, зъичацша — заечына; каніна; квашънша; кураціна; къбашна — свініна; къзлящна; ласіна; псіна; пъръсяціна; свіжаніна; свінніна; трусяціна — трусінае мяса; ціляціна; ялъв1чъна. 4. Словы ca значэннем меры. Асьміна; дзісянціна; пълавша; трацціна
Дадатковыя словы
здъхлшй, зъйчацша, пусцякб, ръгйцша
1 👁