Старонка 153
◀ / 337 ▶
М. Н. Крыўко СЛОВЫ З СУФІКСАМ -ІН-А (-ЫН-А) І ЯГО ВЫТВОРНЫМІ Ў ГАВОРЦЫ ВЁСКІ МАНЯКОВА МІЁРСКАГА РАЁНА Суфікс -ін-а ва ўсходнеславянскіх мовах мае надзвычай стракатую семантыку. Даследчыкі ўсходнеславянскіх моў адводзяць яму асобае месца ў словаўтваральнай сістэме. Вучоныя мяркуюць, што гэты гукавы комплекс аб'ядноўвае два ці нават тры аманімічныя суфіксы і што ён узыходзіць не да аднаго індаеўрапейскага фарманта, а да двух ці нават трох 1. У беларускай мове суфікс -ін-а разглядаецца ў артыкуле П. В. Вярхова 2, у працах П. У. Сцяцко 3, у агульных даведніках і падручніках 4, у некалькіх артыкулах па дыялектнай лексіцы 5. У дадзеным артыкуле аналізуюцца словы з суфіксам 1 Максимов В. И. Суффиксальное словообразование имен существительных в русском языке. Л., 1975. 2 Вярхоў П. В. Назоўнікі з суфіксам -инъ, -ина ў беларускай мове. «Весці Акадэміі навук БССР», серыя грамадскіх навук, 1972, № 2. 3 Сцяцко П. У. Словаўтваральныя тыпы з суфіксамі -ін, -ін-а, -ін-я ў славянскіх мовах.— Материалы научно-теоретической конференции Минского пединститута имени М. Горького. Секция филологических наук. Минск, 1967, с. 6—8; яго ж; Народная лексіка і словаўтварэнне. Мінск, 1972; яго ж: Беларускае народнае словаўтварэнне. Афіксальныя назоўнікі. Мінск, 1977. 4 Граматыка беларускай мовы, т. 1. Марфалогія. Мінск, 1962, с. 115—116; Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 1957, с. 65. 5 Крывіцкі А. А. У слоўнік Мсціслаўшчыны.— З народнага слоўніка. Мінск, 1975, с. 131; Крыўко М. Н. Экспрэсіўныя назвы асобы ў гаворцы в. Манякова Міёрскага раёна.— Там жа, с. 296; яго ж. Словаўтварэнне экспрэсіўнай лексікі гаворак Міёрскага раёна Віцебскай вобласці (Словы-назоўнікі, якія характарызуюць асобу чалавека).— Тези доповідей та повідомлень міжвузівської наукової конференції з питань східнослов'янского іменного словотвору. Київ, 1974, с. 138.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 337 ▶