справы, закончыць догляд за скацінай. Не паспела ашатацца, як стала цёмна. Валейкавічы.
БА'БКІ мн. Сцяблы шчаўя. Шчавель пайшоу у бабкі. Залужжа.
БАНЯ'К м. Гаршчок. Зарэчча.
БА'РЫЦЦА незак. Затрымлівацца. Ідзіце да дзядзькі, але не барыцесъ доўга там. Чаплін.
БУ'НДАЧКА ж. Надельная сарочка. Маці сама вышывала гэту бундачку. В. Дольцы.
ВЕ'ЯНКА ж. Вейка ў воку. Агароднікі.
ВО'РАК м. Мех, мяшок. Принёс поуны ворак бульбы. Жупраны.
ВУШНЯ'К м. Вугал будынка. Ад сырасці вушняк прагніў. Камарын.
ВЯШШО' зборн. Нарыхтаваныя летам бярозавыя ці дубовыя галінкі, з якіх зімой вяжуць венікі. Пашлі ў вяшшо, січас нарежым, а пувізаць можна будзіць i зімой. Пішчыкі.
ГАВГЦЫ мн. Рабочыя рукавіцы. Міша, вазьмі гавіцы, да пайшлі дроў нарэжам. Галенчыцы.
ГАРА'ПНІК м. Арапнік, пуга. Забыў гарапнік, нечым падганяць каня. M. Малешаў.
ГАРШ ЧЭ'СНІК м. Вілкі, якімі дастаюць з печы чыгуны. Зарэчча.
ГНУ'ШКА ж. 1. Дошчачка, на якой рэжуць хлеб. Вазьмі гнушку, нарэж хлеба. Дзешчанка, Матрункі. 2. Падстаўка пад скавараду. Гнушка от скавароды за~ пэцкалася. Клачкова.
ГРЭ'ЙЗАЦЬ незак, Крэсліць, крэмзаць. Няеоднікі, што вы тут грэйзаеце на платах. Валейкавічы.
ГРЯЗНО' н. Корч цыбулі. Ідзі вырві грязно цыбулі, нада пыдсмажыць з салым ны затыўку. Пішчыкі.
ГУКА'ЦЬ незак. Размаўляць. Пра што гэты яны гукаюць. Крывічы.
ГЭ'БЛЯ ж. Лаўка. У суботу ў хатах чиста мылі падлогу i гэблі. Ганчароўка. Д Ж ЭТЕЛЬ м. Рубель. Таліца.
ДРАБА'Ч м. Венік з нарыхтаванага летам вецця. Зімой дзед еязаў новыя драбачы. Івацэвічы.
ДРУ'НД ж. Ячныя крупы. Івацэвічы.
ДРУЕ[Я'НЫ прым. 3 ячных круп. Звары на абед друцяную кашу. Івацэвічы.
ДРЫ ГВА' ж. Студзень, халадзец. Галенчыцы.
ГЗЗ
Дадатковыя словы
баняк, барыцца, бундачка, веянка, грэйзаць, гукаць, гэбля, друнд, чэснік
17 👁