СЛАКАТА'ЦЬ незак. Казытаць. Калі слакочуць дзіця, ено смяецца.
СТАУПЕ'Ц м. Брусок у граблях.
СЫР м. Тварог. Калі паставім у печ кіслае малако, то ено аттопіцца i палучаецца сыр.
СЫРО'ВАДКА ж. Страва з круп i сыроваткі (несалёная). Параска дала мне кіехоў, звару заутра сыровадку.
ТА'ЙКА ж. Сяброўка (у звароце). Ах, тайка мая, я ж табе казала аб ім. ' ТАПТСУНІКІ мн. Бульбяная каша. Я зрабіла сегонні таптонікі, ідзі паспутай.
ТОК м. Растоплены тлушч. Падсмажыла сала i багата току на скавародцы.
ТО'ЧНЫ прым. Тлусты (пра сала). Сала вельмі точнае, усё расплылося на скаварадзе, мабуць, німа i скваркоў.
ТУМА/К м. Удар. Надаваў ему тумакоў, дак плача.
ТУШО'НІКІ мн. Тушаная бульба. Накрышыла картоплі, наліла сала i паставіла ў чыгунку тушыць у печ, тушонікі будуць.
ТЫ'ЖДЗЕНЬ ж. Тыдзень. За тыждзень акучыла картоплі.
УГАМО'Н м. Стрыманасць. Німа на цебе ўгамону.
УНЁ часц. Для выказвання здзіўлепня. Унё, ена прыйшла ў школу, ена ж ішчэ бальная.
ХАўКАЦ Ь незак. Ледзь дыхаць. Каценя ледзьві хаўкае, Васька ўдарыў насцаком.
ХРА'ПА ж. Груда.
ХРУ'ШЧЫК м. Печыва. Заўтра празнік, я напекла хрушчыкаў на алею, вельмі смачныя.
ЧАЛАВЕЖ м. Муж. У Taci добры чалавек папаўся, што хоча, тое i робіць ена.
ЧО'БАТЫ мн. Боты з высокімі халявамі.
ЧУ'ЙКА ж. Доўгая верхняя мужчынская вопратка без падкладкі з даматканага сукна. Коле адзеў чуйку i паехаў у лес.
ШАЛУПА'ЙКІ мн. Лупіны з бульбы. Шалупайкі дала целщы, дак не есьць.
ШЛЁГАЦЬ незак. Біць пугай. Не шлёгай каня, ён i так добра бежыць. Ш ПАФЫЦЬ незак. Хутка ісці. Іван жыве ў Глухавічах, дык шпарыць з работы скора
Дадатковыя словы
слакатаць, стаупец, сыровадка, точны, тумаік, угамон, ха^кац, храпа, чобаты, чуйка
19 👁