Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
Ф. Краўчанка 3 ЛЕКСІКІ ВЁСКІ ГЛУХАВІЧЫ БРАГІНСКАГА РАЁНА Зімешчаныя ў артикуле словы запісаны ў 1973 г. у час экспедыцыі па збору матэрыялаў для Лексічнага атласа беларускай мовы. АБАПНУ'ЦЦА зак. Накінуць на плечы хустку. Абапніся, ато холадна на вуліцы. АБРЭ'ЗЫ мн. Боты з абрэзанымі халявамі. У Кліма ногі баляць, дак ён ходзіць у абрэзах i летам. АБУ'ВАК м. Абутак. Абувак увесь парваўся, німа ў чым вуйсці з хаты. АКРА'ЙКА ж. ГІлецены ці тканы пояс. АНІГА'ДКІ прысл. Хоць бы што, бесклапотна, бестурботна. Укруціце ногі ў коўдру i будзеце сядзець сабе анігадкі. АПА'РА ж. Рошчына. На апары пекуць бліны, каржы. АТУ'РАК м. Кароткія папярочныя барозны ў канды загона, дзе пасеяна бульба. Картоплі пагана ўзышлі на атурку. АУСЯХНКА ж. Аўсяная салома. Купіў аўсянкі, будзе карова есці. АЦСАДЗРЦЬ зак. Аддзяліць цяля ад каровы. Сегонні надаіла багата малака,, ацсадзіла целя. АЧА'ПАЦЬ зак. Ачуняць пасля хваробы. Цімох ужз трохі ачапаў пасля хваробы, ходзіць na двару. БАРА'НЧЫК м. Падсмажанае зерне кукурузы. Haлушчы кіехоў, паджарым баранчыкаў. БАУТУ'ШКА ж. Пойла для цялят. Зрабі баўтушку i дасі целятку. БЕ'ЖКІ БЕТЧЫ. Бягом бегчы. Бежкі бегла, аж у серэдзіне забалела. БГКУСЫ мн. Падсмажанае свежае свіное сала з мясам. Закалолі кабана} будам жарыць бікусы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абапнуцца, абрэзы, акрайка, апара, атурак, ачапаць, баутушка
3 👁
 ◀  / 337  ▶