МЕ'СЯЧКА ж. Месяц на небе. Хай месячка ўзыйдзя, тады i пойдзям дамоў.
НА'БРАУКЛ мн. Мяшкі пад вачамі. Схадзі, мой сынок, да доктара, нешта ў цібе набраўкі падпухлі.
НА'БРЫДЗЕНЬ м. Чужынец, чалавек з іншых мясцін. Ета ні наш чалавек, нейкі набрыдзень.
НЕДРА ж. Незлічоная колькасць. Грыбоў етым летам як ніколі: цэлая нетра.
НЕУМА КОЛЬКІ. Вельмі доўга, многа, Неўма колькі дажджу ні было, усё сохня.
HI АЧАРНІУ, HI АБЯЛІУ. Змоўчаў, не адазваўся. Учора добра яго прабраў, а ён ні ачарніў, ні абяліў.
НУДУ НУДЗІЦЬ. Сумаваць, пакутаваць. Ідзі нагуляй, мая дзеўка, хопіць адной нуду нудзіць.
НЯМТУ'Р м. Маўклівы чалавек. Задаецца яна сваім сынам, ета ж нямтур ды i толькі таго.
ПАДЦЕ'ННІЦА ж. Зацененае месца. Хочыш, каб у нас булъбы было багата. У садзе падценьніца, а на полі мала пасеялі.
ПАКУ'ШТАЦЬ зак. Пастукаць аб зубы яйцо, праверыць на моцнасць. Пакуштаю яйцо, скажу, ці крэпкая.
ПАЛАМА'ЦЦА 3 ЛЕНЯК. Абляніцца зусім, стаць адпетым лодарам. Людзі сена панакашвалі, а ты І за косу ні ўзяўся, ты ўжэ зь леняк паламаўся.
ПАШ РА'ХА ж. Кій. Hi будзіш слухаць — дык зон nanipaxa, бачыш.
ПАРГАБНЯ' ж. Стрэшка над пограбам. Прынясі. Петрык, малаток, на паргабне ляжыцъ.
ПАТВОФА м. І ж. Пястун. Меныиы такі патвора, толькі i глядзіць, каб на рукі ўзяў.
ПРЬІБРУЛНЬІЦЦА зак. Дарвацца, з прагнасцю есці або піць. Сьнедаць ні хоча. За дзень выбягаіцца, вечарам як прыбрушыцца есьці — толькі давай.
ПРЫ ЗНУСЦЕЦЬ зак. Падманіць; прывабіць. Такую дзеўку прызнусьціў, а браць ні хоча.
ПРЬІЛАДНЯ'ЦЦА незак. Прыстасоўвацца. Hi будзіш да жонкі прыладняцца, жызьні ні будзя.
ГІРЫСНАСЦІ'ЦЦА зак. Прыладзіцца, прымасціцца. Дзе б мне тут прыснасьціцца, а то ехаць шчэ доўга.
ПУ'ТНЫ прым. Разумны, талковы. Як бацькі путныя, дак i дзеці пуцёвыя.
РАСХЛЯ'СТАНЬІ прым. Расхрыстаны. Такі вецяр, а ён расхлястаны ходзіць
Дадатковыя словы
гірыснасціцца, набраукл, падценніца, пакуштаць, паламацца, прьіладняцца, расхлястаньі, раха
16 👁