Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
В. I. Рагаўцоў У ДЫЯЛЕКТНЫ СЛОУНІК ГОМЕЛЬШЧЫНЫ Змешчаны матэрыял з'яўляецца працягам працы «3 лексікі стрэшынскіх гаворак»1. АРА'ВА ж., экспр. Шумлівы натоўп, чарада. Зімой пасля школы дзеці араеай ходзюцъ на каток. БАТАРЭ'ЙКА ж. Ліхтарык. Пасьвяці, сынок, батарэйкай, а то цёмна. ВО'КАМ HI ЗГЛЯНУЦЬ. Хутка, імгненна. Толькі ў хаці быў i ўжэ німа. Вокам ні згляніш, як выбяжыць. ВО'МЕГАМ ВЫ ЛЕЗЦІ. Вылезці бокам. ВО'ПРАМЕЦЦЮ прысл. Нахрапам. Hi пасыгеіш мух выгнаць, яны зноў вопрамецьцю ляцяць. ГА'ЛКА ж. Кавалак фаршыраванай рыбы. Зь етай рыбы цэлаю міску галак наварыла. ГАННЯ', ГАЙНЯ' ж. Зграя. Цэлая ганьня сабак caбралася, што i прайсці страшна. ГЛЫ'ЖКА ж. Камяк. Так нідобра сібе чуствую, ні то глыжка ў горлі. ГУЛЮ'ЛЯ м. i ж. Гуляка. От гулюля: толькі б i снавала па хатах. ДАБРА'ЧЫ прым. Добры. Такі Забраны хлеб, пацісьніш, дык аж дыша. ДАБРО'ТНЫ прым. Надта добры. Дабротны ён чалавек, нічога ні скажыш. ДАБРЭ'ННЫ прым. Вельмі добры. Дабрэнны Іванаў хлопяц: ніколі ні ў чым ні адкажа. ДАГАНЯЛІД незак. Папракаць, упікаць. Hi столькі паможыш, колькі Заганяіш. ДАГСУН м. Папрок. Я ні хочу твае помачы, ні хочу i Загону. 1 Жывое слова. Мінск
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

арава, вомегам, вопрамеццю, галка, дабрачы, зяўляецца
3 👁
 ◀  / 337  ▶