Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
РЭ'ЗАНКА м, Рэзь у жываце. Каб цябе рэзанка ўзяла, як ты мне апастыляла. РЭ'КНУЦЬ зак. Сказаць. Жывучы з нявесткаю, я нідзе слова ня рэкнула. САУЯ'К м. Падасінавік. Назбірала саўякоў цэлы кашэль, ну i папажару вечар! СЁННЯЧЫ прысл. Сёння. Цэлу ноч я сённячы ня спала, струпок у роце сеў. СЛЮТА' ж. Слота. Слюта была страшна зімою. СМАЛГЛАУКА ж. Цыгарка. Годзе табе смаліць смалілаўку, ужэ ўсю хату задыміў. СПРЫ ТНУ'ХА ж. Пра прыдатную да ўсяго жанчыну. Да чаго ж спрытнуха, што ня возьме рабіць, усё ў руках гарыць. СТРО'ЙЛІВЫ прым. Пра чалавека, які любіць прыбірацца. Наш Ігар стройлівы, з зеркала ня вылазіць. СТРУПО'К м. Болька. На назе сеў струпок, распух, нядзелю ня магла ногу падняць. СЭ'НДЗІЦЬ незак. Бесперастанку гаварыць. Такая ўжэ ўнучка ўрадзіласа, yce сэндзіць i сэндзіць. ТАЛМУ'ТЫ мн. Адзенне. Вынясі свае талмуты з вешалкі, ато ня можно павярнуцца. TAPKO'BAHKA ж. Бабка (з дранай бульбы). Паеду дамой, таркованку днямі буду есці. ТРАПКА'Ч м. Пра чалавека, які носіць рванае адзенне. Гэты трапкач ніколі добрае дубашкі ня зносіць. УЗАПЯ'ЦЦА зак. Узняцца, устаць. Ніхто маёй сястры ня памагаў, яна сама ўзап'яласа на ногі. УЛІМЕ'НІЦЬ зак. Сцебануць, стукнуць. Я к уліменю, тыдзень на лаўку ня сядзеш. УСЬГРЫ ЦЬ зак. Усыпаць, адлупцаваць. Усыр ты яму разоў дзесяць, штоб дзень чухаўса. УХО'ДАВАЦЬ зак. Упарадкаваць, справіцда. Кабана маці ўходуе, a тагды ўсе вокна ў хаце пазавешвае. ХАДУНЬГ мн. Прылада вучыць дзяцей хадзіць. Дзіцяці сем месяцаў, трэба хадуны купіць, хай патроху топае na хаце. ЦЯГНУ'ЦЬ НА ХАМУ'Т. Цяжка рабіць. Я так цягну на хамут, што няма калі i вады напіцца. ХАРАШ У'Н м. Прыгажун. Hy i харашун у Юркавых, yce дзяўкі за ім бегаюць. ХАРАШ У'ХА ж. Прыгажуня. Як паехала ў горад, харашухаю стала, i ня пазнаць дзеўкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

tapkobahka, рэкнуць, сауяк, узапяцца, уліменіць, уходаваць, цягнуць, ўзапяласа
1 👁
 ◀  / 337  ▶