нічога больш цёплага на нябогу не было — пунсавела свежая кроў. Шам., V, 419.
НЯВЕХНА ж. Нявестка. Ты не жур, свекорка, невехны молодой, Сжурить её дитятко малое, да муж ревнивый. Радч., ГНП, 3; Гом. Одчыняй, свекратко, ворота, Едзе к тобе невехна из далека! Шэйн, III, 420; Дзякавічы Маз.
НЯВЫНАСАК м. Неданосак. Цыганяты па-ранейшаму ціснуцца да агню, са страхам паглядаючы на прыхадняў, цыганкі, падумаўшы, зноў пачынаюць карміць грудзьмі нявынаскаў. Лупс., П, 90.
НЯГЕГА аг. Чалавек няўклюдны, непрыгожы, нязграбны. Варка моўчкі глядзела на пабіты аспінамі Полін твар і ў думках шкадавала, што пацягнулася гэтая нягега з імі ў далёкую дарогу. Дан., Ж, 4.
НЯМАШАКА безас. у знач. вык. Няма. «Ну што ж,— гавора,— караблі ў нас ёсцека, а народу нямашака». ЧК, II, 33; Шарахоўскія Буды Раг.
НЯСПЕШЛІВА прысл. Павольна, спакойна. Фогт мала піў, але на дзіва многа еў, бесперапынна жаваў, няспешліва, але старанна. Шам., IV, 552.
НЯЎДАШАЧКА ж. ласк. няўдачніца. Пушчэй мае няўдашачкі ва ўсім свеце нет. Б, II, 439; Алешын Раг.
НЯЎЗНОСНЫ :няўзносная пагода. Нязноснае надвор'е. Ишов солдат ис походу во невзносную погоду — чуть ён не умер. Рам., БС, I—II, 186; Гом.
НЯЎКЛЮДА аг. Той, хто мае нязграбную паставу, пазбаўлены зграбнасці, спрыту. Няўклюда Параска так і не здагадалася выцерці кожнае мокрай анучкай. Дан., Ж, 165.
НЯЎМЕКА аг. Чалавек няўмелы, няздатны да работы. Госць нахмурыўся, зразумеўшы, што гэты нізкі і рухавы чалавек, востры на слова, здзекліва забаўляўся з ім, як з няўмекам. Шам., V, 24. Не трэба было перадаваць нейкаму маладому няўмеку машыну, каб сесці за камбайн. Шам., ВТБ, 8.
НЯЎЦЯМНА прысл. Не разумеючы, збянтэжана. Калаштан няўцямна глядзеў на задымленыя плашкі над сабой, мыляў губамі: здавалася, нешта сам сабе вылічваў. Дан., Ж, 8.
П
ПААСІПАЦЬ (поосипать) зак. Пасіпнуць. Да вжеж я крывса: Куны мои позмокали, А соболи позвисали, А свашечки поосипали. Шэйн, III, 434; Дзякавічы Маз.
ПАБІТЫ (побитый) дзеепрым. Благі, дрэнны, у калдобінах (пра дарогу). Пойдзем у дорогу побитую По Гапочку запитую. Шэйн, III, 401; Дзякавічы Маз.
ПАБЛІКАВАЦЬ (побликовать) незак. Паведамляць, абвяшчаць, абнародаваць. А штоб ён ня так сярчав, вяли побликовать, што ето город Ивана, цара Копицкаго. Рам., БС, III, 224; Гом.
ПАБОЛІ (поболи) прысл. Больш. Яна ще боли стала яго полюбляць, и стала почащай к яму заходжувать, стала поболи ў яго распрашувать. Рам., БС, III, 152; Гарадзец Раг.
ПАБОР (побор) м. Набор у царскую армію, у рэкруты. Схоронися, беленькій молойчик — заўтра побор будя. Рам., БС, I—II, 88; Балотня Раг.
ПАБРОХАЦЬ зак. Пабоўтацца. Хай пабарахтаецца ў сваім балоце, хай паброхае ў гэтай ціне. Мак., К, 58.
ПАБУЖАЦЬ незак. Будзіць. Просекай воконце да против сонца,
75 👁