варсануў насцаком, што яно, беднае, аж звілося. Наўр., ГС, 18.
НАЎПРАСТКІ (наупростки) прысл. Наўпрост, нацянькі, напрасткі. Треба итти наупростки. Радч., ГНП, 11; Гом.
НАЎРОЧЫЦЬ (наврочить) зак. Сурочыць. Эр., ОБП, 220; Брагін.
НАЎСКОЛЕНКІ прысл. На калені. Марына гатавала вячэру, паліла ў печы, такой нізкай, што для таго, каб паставіць ці выняць віламі чыгунок, станавілася наўсколенкі. Шам., ВТБ, 203.
НАЎХРАСТ прысл. Накрыж (біць, наносячы ўдары крыж-накрыж). Ага, а кали б ён тут быв, да ето чув, да затясав кол пяреворотень, з другого конца, да с пярелетка с чорнаго барана с-под правыя пахи вовны настриг, да забив наўхраст. Рам., БС, III, 324; Гом.
НАЎЧЫЦЕЛЬ м. Настаўнік. Заходзьце, заходзьце, пан наўчыцель. Кап., Ж, 94.
НАХАБА м. Нахабнік. Бацька, абураны тым, што пабачыў, і не першы раз тым, як трымаецца з ім гэты нахаба, не зразу знайшоў, што адказаць. Мел., VI, 74.
НАХЛАШЧ прысл. Насцеж. «Направа»,— камандуе паліцай, і Юля зварочвае ў нахлашч расчыненыя вароты, дзівячыся, якая яна стала чужая сабе і слухмяная. Сач., Д, 203. І я доўга зыраўся на пастраляны, зрашочаны кулямі капот, пагнутую, пакарабачаную кабіну, у якой былі паадчыняны нахлашч дзверы і выбіта да груздачкі шкло. Сач., АП, 357. «Ідзі сюды, сюды»,— і ён таўкае, піхае мяне, што ёсць сілы, у нейкія адчыненыя нахлашч дзверы, у цемру. Сач., ЧН, 173.
НАХОДЗІЦЦА незак. Ёсць жаніхі. Пожила меньшая дочка годы три,— находзятца людзи к етой. Рам., БС, III, 155; Навасёлкі Раг.
НАХРАПІСТАСЦЬ ж. Нахабнасць, бесцырымоннасць. Калі не крывіць душой, дык мне сам Сяргей дужа не спадабаўся сваёй нейкай самаўпэўненай нахрапістасцю. Саб., II, 137.
НАЦЯМКУ прысл. Прыцемкам, досвіткам, на світанні. Дзеля гэтага ён і загадаў яшчэ нацямку падняць... Коўціка. Сач., Д, 163.
НАЦЯТА прысл. Напружана (крайняя ступень адчування). Гэта было даўкае, бязлітаснае адчуванне, якое нацята лавіла кожны новы свіст, адзначала кожны выбух. Мел., II, 10.
НАЧА (начэ) часц. Быццам, як. Калі ты будзеш гэтак мяшацца ў мае справы, то я цябе спяку начэ картоплю! ЧК, II, 290; Рэч.
НАЧАВАННЕ (ночеваньне) н. Правядзенне дзе-н. ночы. Протерала красная девочка долю чераз свою волю, чераз тое чераз погуляньне, чераз жаниханьне, чераз ночеваньне. Рам., БС, I—II, 149; Перарост Гом.
НАЧАРНА прысл. Па-чорнаму (без каміноў). Дзе-нідзе з расчыненых дзвярэй цягнуўся дым — палілі начарна, без каміноў. Лупс., П, 41.
НАШНІЦА (ношница) ж. Бяссонніца. Нехай твой молоденяц возьмя у мое дявицы крыксы и плаксы и ношницы. Рам., БС, V, 32; Карма Гом.
НЕАХАЙНІК м. Чалавек неахайны. То маю вас папярэдзіць — калі адважыцеся выбраць мяне за старшыню, неахайнікам, гультаям, абібокам у «Авангардзе» жыцця не будзе. Крауч., НХП, 356.
НЕБАГАТКА прысл. памянш. крышку, трошкі. Я ў слезах дружка просила: хоть немножко погостюй, Хоть немножко, небогатко. Рам., БС, I—II, 155; Балотня Раг.
НЕБЕСПРАМЕННА (небезпраменно) прысл. Абавязкова. Посли того небезпраменно хто-небудзь утопитца. Рам. БС, IV, 7; Гом.
НЕБЯСІШЧА (небясища) н. павел. неба. Як наклали огнища —
76 👁