Старонка 83
◀ / 177 ▶
ны, якую даверылі мне, як вялікаму, роўнаму сабе, бацька і матка. Шам., ВТБ, 117. ЛУСГА ж. Рыб. Луска. Мокрымі рукамі, аблепленымі лусгой, чысціў рыбу. Мел., ЛБ, 116. ЛУТКА ж. Стаяк (асады дзвярэй і акон). А сами, вот, пришли к вокну, да вокно выняли, да обапал вокна две свячи запалили, а сами стали за лутками, и мех держуть. Рам., БС, III, 412; Шарахоўскія Буды Раг. ЛУХТА ж. Бязглуздзіца, бяссэнсіца, недарэчнасць, глупства. Больш я не чапаю тваіх аўтаматаў, а то ты нагародзіш лухты перад міністрам. Шам., V, 22. Як яна недарэчна трымала сябе — засмяялася, сказала несусветную лухту! Шам., IV, 309. ЛУЧ прысл. Лепш. Да я табе луч сам покажу. Рам., БС, IV, 10; Ветка Гом. Ну, коли знаеш луч мяне, дык иди сабе шукай другого хозяина! Рам., БС, III, 74; Перарост Гом. ЛУЧЧЫ прым. Лепшы. Ну, зъеж, кажа, по самой луччай скотине усякага скоту. Рам., БС, III, 74; Перарост Гом. ЛУЧЫНІЦА (лучиница) ж. Лучыніна, лучына (адна шчэпка лучыны). Як мене, лучиницы, ярко гореть — лихая свякруха водой залила. Рам., БС, I—II, 164; Яроміна Гом. ЛЫГАЦЬ незак. Глытаць. Той журавель лыгаў-лыгаў — ну ніяк не наеўся. КЖЧК, 60; Баравое Лельч. ЛЫЗІЦЦА незак. Асудж. Усміхацца, ухмыляцца. Я азірнуўся і крычу: «Злазь, дурніца!» А ты лызішся, зубы скаліш, як заўсёды. Мак., К, 10. ЛЫЧАК м. Лыкавая вяроўка з пятлёю на канцы. И давай лычаком грэць цыгана па азадку. Серж., СРБП, 184; Лучыцы Маз. ЛЭПАЦЬ незак. Лапаць, мацаць. И лэпае по камни — за пазухой отдулось: суди, каа, пане, по правди: будя и табе, будя и мне! Рам., БС, III, 399; Нісімкавічы Раг. ЛЮБАВАЦЦА (любовацьса) незак. Мець уцеху. Хімка, беры сколькі хочэш грошы сабе, да мы з табой будом любовацьса. БКЭ, № 16; Камаровічы Маз. ЛЮБКА (любко) ж. Ласк. зварот да жанчыны. Матко моя, любко! Да ворочайся хутко. Шэйн, III, 399; Дзякавічы Маз. ЛЮБОВЕНЬКІ прым. Ласк. Дарагі, па сэрцу. Ох вы, госцікі мае, Вы любовенькія, Ох, чаго вы сядзіце Нечастовенькія. РП, 438. ЛЮБОВЫ прым. Тое, што даспадобы. Цвірчыць на патэльні каўбаса і сала — выбрала самае лепшае, любовае, такое, якое ён любіць. Лупс., ВТ, 129. ЛЮБОЎСТВА н. Каханне. І пашла на ўвесь сьвет, оказья із таго, штоб гэто болей не було, штоб велікаго любоўства не було. БКЭ, № 5; Камаровічы Маз. ЛЮБЧЫНА ж. Мілая, дарагая (пры звароце). Выйди, девчина, выйди, любчина: поговорим мы с тобою. Рам., БС, I—II, 98; Беліца. ЛЮДАЕДЗІЦА ж. Перан. Людаедка (нападкі на маладую). Свекорь каже: медведицу везут; Свекруха каже: людоедицу везут, деверья говорят: нам неткаху ведут; золовки говорят: нам непряху ведут. Радч., ГНП, 131; Гом. ЛЮЦЕЙ прысл. пар. ст. вельмі моцна, сіберна. Вецер яшчэ люцей б'ецца ў шыбы і яшчэ гучней завывае ў коміне. Дуд., М, 20. ЛЮЦЬ ж. Лютасць. У бойцы з люццю кулацкай ды з нянавісцю панавай Слуцак памаладзеў. Дуд., С, 53. ЛЯГА ж. Жаба. «То ж ня рак, а ляга».— «Ну, ляга, не ляга — засталася одна нога!» Рам., БС, III, 432; Беліца. ЛЯГАЦЬ незак. Класціся (проціл. уставаць). А што? Помалийшыся Богу, дай лягаць спаць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 177 ▶