Старонка 70
◀ / 177 ▶
КАНАПЛЯНАЧКА ж. памянш. каноплі. А стаяла, буяла ў агародзе канапляначка. АБВ, 288; Рудня Светл. КАНАПЛЯНІК м. Заал. Варабей. Дзетвара ў пошуках лепшых пазіцый заняла нават усе падаконнікі — неугамонныя жэўжыкі круціліся там, быццам канаплянікі на плоце. Краўч., НХП. КАНАПЛЯНКА ж. Тое, што хустка-канаплянка. Ён аж паморшчыўся ад болю і са злосцю кінуў дзядзькаву канаплянку. Саб., ЖЗ, 105. КАНАРЫК м. Зневаж. Паліцэйскі, паліцай, паліцыянт. Няхай бы самі канарыкі лезлі. Саб., ЖЗ, 95. КАНАРЭЗНЫ (конорезный) прым. Груб. Бязлітасны, жорсткі. Ня йграй, конорэзная душа, ня йграй; Мое раны не ўразь. Рам., III, 263; Гом. КАНІШАНЬКА (конишанька) м. памянш. конь. Ночуй, ночуй мой міленькій, у темном леси при долини, Привязавши конишаньку къ чарвонай калини. Рам., БС, I—II, 144; Папоўка Гом. Параўн. канюсенька. КАНОЗІЦЦА незак. Капрызіць, наравіцца. Хлопчык, якога Маня гушкае на руках, мабыць захварэў. Два дні не падаваў голасу, а цяпер канозіцца. Нав., СТ, 317. КАНЦЫЛЯРШЧЫК м. Работнік канцылярыі. Можа, памылка якая ў канцыляршчыкаў выйшла. Мел., I, 238. КАНЧАК м. Верх. Відаць былі толькі канчакі каміноў ды самыя высокія вільчыкі стрэх. Сач., Д, 214. Кавалак. А калі надыходзіў змрок — крамзоліў канчаком алоўка ў кніжачку, што насіў за пазухай. Сач., ЧН, 238. КАНЮСЕНЬКА (конюсенько) м. Тое, што канішанька. Казак коника седлая, с конюсеньком размовляя. Рам., БС, I—II, 99; Беліца. КАПАНІЧЫЦЬ незак. Матычыць. Заняўся сабе мыш з вераб'ём ляда капанічыць. ЧК, I, 245; Мяркулавічы Раг. КАПАСЦЬ (капосьць) ж. толькі адз. Паскудства. Дзевчата повинны прибраць свое кудзели, штоб каледа не зробила им капосьци у кудзели. Шэйн, I, 45; Кочышчы Маз. КАПЕЙЧЫНА ж. Зборн. Грашовыя сродкі. Таксама нейкую капейчыну прывязе. Губ., ДП, 268. Ды і я якую капейчыну табе на яго перакіну. Дан., ЗА, 75. КАПНІК м. Капа (сена). Увечары я ляжаў на капніку сена ў Яўменавым двары і глядзеў на неба. Сач., Д, 424. КАПТУР м. Перан. Покрыва. Чарнеюць прыземістыя хаткі, акрытыя каптурамі снежных дахаў. Нав., СТ, 53. :з каптуром — з верхам. Сабастыян паклаў поўную, нават з каптуром, глыбокую талерку грыбоў. Саб., ЖЗ, 177. КАПТУРЫК м. памянш. капялюш (грыба). З чорна-жоўтым каптурыкам, на тоўстай ножцы сядзіць баравічок. Нав., В, 85. Нават адсюль, з дарогі, можна ўбачыць слізкія каптурыкі маслюкоў. Нав., ВС, 264. Рана паказваюцца падбярозавікі, або як завуць іх у нас, абабкі — добрыя, калі браць іх маладзенькімі, з цвёрдымі каптурыкамі. Нав., В, 90. КАПУЦІК (копуцик) м. памянш. капыт. Да пошоў наш козёл Да на руожечках, Да на нуожечках, Да на копуциках. Шэйн, I, 96; Мялішковічы Маз. КАПЦІЛЬНЯ ж. Вяндлярня. Не двор, а харомы — дом з васьмі ці дзесяці пакояў, капцільня, лазня, мноства ўсялякіх гаспадарчых прыбудоў. Нав., ВС, 122. КАПЫЛЛЕ (копыльле) ◆ і з капылля вон — паваліцца. Ето такая хвароба, што вяликому кости тре, ломая, а малому — кричить дужо, и с копыльля вон. Рам., БС, V, 20; Кашалёва Раг. КАРАБЕЦ (коробец) м. Кораб (пасудзіна). Была у их куркарабушка; нанясла яец повян ко
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 177 ▶