КАБАНЕЦ м. павел. кабан. Кабанец разагнаўся — і той туды паляцеў. Вот ідуць учацвярых. Бяжыць кабанец. ЧК, I, 42; Гом.
КАБЫЗІЦЦА незак. Працівіцца. «Ты, дзеванька— нашэптвала Агата далей,— калі ён горнецца да цябе, не ўздумай кабызіцца». Дан., Ж, 99.
КАВАЛЁЎСТВА н. толькі адз. Кавальства. Непрыемна скончылася маё кавалёўства. Саб., II, 58.
КАВАЛІШКА (ковалишко) м. памянш.-ласк. каваль. Узяв я тое зялезцо и понёс к ковалишку. Рам., БС, III, 434; Гом.
КАВАЛІШЧА м. павел. каваль. Кавалішча, кавалішча, іскуй мне заступішча. ЧК, II, 159; Перарост Гом.
КАВЕНЬКА ж. Памянш. да кавяня. «Ты вось паглядзі туды»,— паказвае настаўнік кавенькаю ў кут агароджы. Сач., БРВ, 96. Белы хвост яго выгінаўся кавенькай. Рак., В, 47. Нярэдка трапляліся стройныя тонкія крушыны, з якіх добра было рабіць кавенькі. Мел., IV, 382.
КАВЕШНІК м. Качарэжнік. Яна з крэктам злезла з прымурка на падлогу, патупала ў кавешніку, выграбла качаргою з печы на камінак учарашняе вуголле і доўга дзьмухала на яго. Кап., СЖЛ, 53. Параўн. камешнік.
КАВЯНЯ (кавеня) ж. Кій, палка для апоры пры хадзьбе. Он ухапіў за кавеню, дай погнаўсе сьвіню біць. БКЭ, № 9; Камаровічы Маз.
КАГОР (когор) м. Лясун (?). Пугач пива наварив, когор гостей запросив. Рам., БС, I—II, 214; Гом.
КАДЭЛЬНІЦА ж. Царк. Кадзіла. Кали б я ў етым дели царом быв, то б я з воску церкву зделав: сами б попы пели, сами б книжки читали, кадэльницы сами б бовтались. Рам., БС, III, 332; Перарост Гом.
КАЖУШЫНА (кожушина) ж. Кажух (верхняя вопратка). Загину, девочка, загину, Подай в окно кожушину. Радч., ГНП, 185; Гом.
КАЗА ж. Абрад. Прадстаўленне на каляды. Шэйн, I, 89; Калкі Рэч.
КАЗАЧЫНА ж. Кафтан святочны. Радч., ГНП, 2; Гом.
КАЗЫТЛІВАСЦЬ ж. толькі адз. Казытанне. Зазвінела ад пчол грэчка, духмяная да казытлівасці ў грудзях. Кап., СЖЛ, 35.
КАЗЮРКА ж. Казяўка, кузурка. Па сцяблінцы паўзе казюрка. Нав., СТ, 220.
КАЙСТРА (койстра) ж. Кастрыца. Ты возьми ў жменьку койстры, да скажи: богослови Господи! Рам., БС, IV, 34; Доўск Раг.
КАЙСТРЫЧКА (койстричка) ж. Памянш. да кайстра. Зви вяровку з койстрички и выцягни яе! Рам., БС, IV; Доўск Раг.
КАЙСЦЕРКА (кайстерка) ж. Памянш. Торбачка. От, Иванька дав собацы кайстерку, и послав яго к цару. Рам., БС, III, 77; Перарост Гом.
КАЛАВУРКА ж. Каравулка. Неўзабаве мяне змянілі, і начальнік калавура ўжо ў калавурцы давай мяне прабіраць самымі апошнімі словамі. Саб., БАС, 40.
КАЛАСАВІК м. Бат. Баравік, які расце ў час каласавання жыта. Жаўтагаловыя каласавікі — грыбы нядоўгія. Нав., В, 83.
КАЛАСЁН (колосён) прым. Каласісты. Да зародзи Божэ Да нашаму королю Жито колосистэ, Да едрынистэ, Ечмень колосён. Шэйн, I, 96; Мелішковічы Маз.
КАЛАТНЕЧА ж. 1. перан. Калатня, вайна, бойка (што выклікаюць неспакой, трывогу, неразбярыху). На свеце гэтакая калатнеча, а вы з любошчамі. Саб., ЗПД, 121. Гэтак і мне хочацца зірнуць хоць адным вокам, чым скончыцца гэтая сусветная калатнеча. Саб., I, 58. На свеце ўсхадзілася гэтакая калатнеча, завіруха. Саб., I, 23. Грыбы ра
80 👁